Вы тут

У Хайкоў праходзіць IV Кітайскае міжнароднае ЭКСПА спажывецкіх тавараў


Запускам серыі глабальных спажывецкіх мерапрыемстваў афіцыйна адкрылася чацвёртае Кітайскае міжнароднае ЭКСПА спажывецкіх тавараў (CICPE) у горадзе Хайкоў, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хайнань (Паўднёвы Кітай), перадае «Сіньхуа».


Як паведамілі арганізатары CICPE, у шасцідзённай выставе ўдзельнічаюць звыш 4000 брэндаў з 71 краіны і рэгіёну свету, якія прадстаўляюць свае навінкі і высакакласную прадукцыю для сусветных спажыўцоў. Ганаровай краінай-госцем выставы гэтага года стала Ірландыя. Яе спецыялізаваная выставачная зона прысвечана навукова-тэхналагічным інавацыям, адукацыі, інвестыцыям, турызму і культуры.

Разам з асноўнай зонай CICPE у Хайнаньскім міжнародным выставачным цэнтры, у Хайкоў і Боаа таксама адведзены тры дапаможныя зоны, прысвечаныя ветразевым суднам і яхтам, бяспошлінным пакупкам і міжнароднай ахове здароўя. Мяркуецца арганізаваць больш за 300 тэматычных і спецыяльных мерапрыемстваў, такіх як сусветная прэм’ера новых брэндаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.