Вы тут

У Мінску праваахоўнікі раскрылі крадзеж дарагога ювелірнага вырабу


Сталічныя праваахоўнікі раскрылі крадзеж дарагога ювелірнага вырабу, паведамляе МУС.


«У Цэнтральнае РУУС звярнулася жыхарка Мінскай вобласці з заявай аб згубе пярсцёнка Cartier коштам звыш Br9,5 тыс. Жанчына расказала, што заўважыла прапажу ювелірнага вырабу падчас адпачынку ў сталічным рэстаране», — расказалі ў ведамстве.

Следчыя даведаліся, што пярсцёнак, які заяўніца выпадкова пакінула ў прыбіральні, забрала адна з працаўніц установы. Аказалася, што 52-гадовая мінчанка адвезла чужую рэч у іншы аб’ект грамадскага харчавання, дзе падзарабляе прыбіральшчыцай, схавала за батарэяй і планавала панесці дадому пасля змены.

Аператыўнікі канфіскавалі пярсцёнак, які будзе вернуты ўладальніцы. На мінчанку пачалі крымінальную справу за крадзеж.

У міліцыі нагадваюць, што маёмасць, часова пакінутая ўласнікам без нагляду, лічыцца ўсё яшчэ той, якая знаходзіцца ў яго валоданні. Завалоданне такімі рэчамі кваліфікуецца як крадзеж.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».