Вы тут

Нелегальны груз каляровага металу на суму звыш Br150 тыс. перавозіў жыхар Ліды


Нелегальны груз на суму больш за Br150 тыс. затрыманы ў Мінскай вобласці, паведамляе прэс-служба МУС.


«У Барысаўскім раёне супрацоўнікі УУС Міншчыны сумесна з калегамі з АБЭЗ і ДАІ Барысаўскага РУУС спынілі грузавік Volvo. У паўпрычэпе міліцыянеры знайшлі амаль 28 т каляровага металу. Дакументы на груз вадзіцель з Ліды прадаставіць не змог. Ён растлумачыў, што на працягу трох месяцаў скупляў у насельніцтва лом медзі, латуні, свінцу і алюмінію, які вёз у Расію для продажу», — адзначылі ў ведамстве.

Метал на суму звыш Br150 тыс. і транспартны сродак канфіскаваны. За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у дачыненні да лідчаніна складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае буйны штраф і канфіскацыя тавару.

Прэв’ю: МУС

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?