Вы тут

Смольскі выйграў Кубак Садружнасці па біятлоне


Беларускі біятланіст Антон Смольскі стаў уладальнікам галоўнага трафея розыгрышу Кубка Садружнасці сезона-2023/24, паведамляе БелТА.


Заключнай гонкай чацвёртага этапа турніру, які прыняў Мурманск, стаў мужчынскі мас-старт. Перад фінальнай гонкай сезона найбольшыя шанцы на перамогу ў генеральнай класіфікацыі Кубка мелі Антон Смольскі і Эдуард Латыпаў, у агульным заліку беларус апярэджваў расіяніна на 11 ачкоў. На 15-кіламетровую дыстанцыю ў выніку выйшлі 30 спартоўцаў, сярод іх 13 прадстаўнікоў нашай каманды.

Стартавы агнявы рубеж абодва прэтэндэнты на трафей сінхронна прайшлі з адным промахам, выйшаўшы са штрафнога круга на суседніх месцах у канцы першай дзясяткі. Пасля другой стральбы са становішча лежачы сапернікі зноў адправіліся на лішнія 150 метраў, захаваўшы свае ранейшыя пазіцыі. Ключавы момант здарыўся на першай стойцы: Смольскі адпрацаваў чыста і падняўся на пяты радок, Латыпаў жа дапусціў адразу тры памылкі і адкаціўся на 15-е месца.

На апошнім агнявым рубяжы Антон зноў прадэманстраваў ідэальную стральбу і дзякуючы асечкам канкурэнтаў узлез на другую пазіцыю. Утрымаць яе не атрымалася — на фінальным крузе беларуса абышоў Максім Цвяткоў. Наш спартсмен прыйшоў да фінішу трэцім, выканаўшы галоўную задачу — апярэдзіць Латыпава, які сёння аказаўся толькі шостым. Такім чынам, Смольскі ўпершыню ў кар’еры стаў уладальнікам Кубка Садружнасці, таксама Антон стаў пераможцам агульнага заліку гонак з масавым стартам.

Золата ў заключнай гонцы сезона-23/24 заваяваў Карым Халілі. Што да вынікаў іншых беларусаў, то Сцяпан Данілаў паказаў пяты вынік, Іван Тулацін фінішаваў сёмым, а Раман Ялётнаў замкнуў дзясятку наймацнейшых. Максім Варабей стаў 11-м, Мікіта Лабастаў — 14-м, Ілля Аўсеенка — 16-м, Павел Бялько — 17-м, Дзмітрый Лазоўскі — 19-м, Аляксей Логвінаў — 20-м, Дзяніс Яромаў — 23-м, Андрэй Гаўрош — 25-м, Аляксандр Галяк — 26-м.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.