Вы тут

Сола заняла чацвёртае месца ў апошняй гонцы сезона на Кубку Садружнасці


У спартыўным комплексе «Даліна Утульнасці» ў Мурманску падыходзіць да канца чацвёрты і заключны этап розыгрышу Кубка Садружнасці па біятлоне, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Праграму апошняга спаборніцкага дня сезона — 2023/24 адкрыў жаночы мас-старт. Удзел у гонцы прынялі 20 біятланістак, у тым ліку нашы Дар’я Кудаева і пераможца пятнічнага спрынту Ганна Сола. Два першыя агнявыя рубяжы сёння даліся Ганне нялёгка: з дзесяці стрэлаў лежачы беларуска змазала тры і на экватары дыстанцыі ў 12,5 км займала чацвёртае месца. Падняцца вышэй у другой палове гонкі нашай спартсменцы не ўдалося, нягледзячы на ўсяго толькі адну памылку пры стральбе стоячы — трыа лідараў справілася з гэтым практыкаваннем не горш.

Такім чынам, Сола перасякла фінішную рысу чацвёртай, саступіўшы бронзавай пазіцыі 45 секунд. Усяго ў цяперашнім розыгрышы Кубка Садружнасці Ганна тройчы падымалася на п’едэстал: акрамя трыумфу ў спрынце ў пятніцу беларуска брала золата ў студзеньскім мас-старце ў Раўбічах, а таксама выйгравала срэбра снежаньскага спрынту ва Уфе.

Дар’я Кудаева з трыма промахамі сёння размясцілася на 17-й пазіцыі. Наймацнейшай у мас-старце апынулася Наталля Шаўчэнка, другой фінішавала Анастасія Гарэева, тройку прызёраў замкнула Ірына Казакевіч, якая стала дзякуючы гэтаму пераможцай агульнага заліку Кубка Садружнасці. За 11 гонак сезона прадстаўніца Свярдлоўскай вобласці набрала 1142 ачкі, апярэдзіўшы бліжэйшую з саперніц Тамару Дэрбушаву на 23 балы.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.