Вы тут

У Беларусі выдадзены двухмільённы ключ электроннага лічбавага подпісу


У Беларусі выдадзены двухмільённы ключ электроннага лічбавага подпісу, паведамляе tvr.by.


Фота pixabay.com

ЭЛП дазваляе здзяйсняць юрыдычна значныя дзеянні дыстанцыйна. Гэта аналаг ўласнаручнага подпісу ў лічбавым свеце. Беларусы такімі сродкамі актыўна карыстаюцца, улічваючы павелічэнне колькасці электронных сэрвісаў. Іх ужо больш за 560 на Адзіным партале электронных паслуг.

Наступны этап – укараненне воблачнага ЭЛП, які не будзе патрабаваць ніякіх дадатковых прылад. Яго плануюць запусціць да канца 2025 года. Асноўныя крыптаграфічныя дакументы беларусаў будуць захоўвацца ў абароненым воблаку на дзяржаўным інфармацыйным рэсурсе. Атрымаць доступ можна будзе пры дапамозе спецыяльнага абароненага праграмнага забеспячэння, праграмы, усталяванай на мабільны тэлефон або на стацыянарны камп’ютар.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.