Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


Авен. На гэтым тыдні не спыняйцеся на дасягнутым, смела пакарайце чарговую вяршыню. У панядзелак хтосьці побач з вамі здольны лёгка выйсці з раўнавагі, не давайце яму для гэтага нагоды. У чацвер магчыма дасягненне кампрамісаў у спрэчных сітуацыях на рабоце і ў сям’і. У пятніцу будзе шанц бліскуча прадэманстраваць свае ўменні і навыкі ў прафесійнай сферы. У выхадныя дні жаданне змяненняў можа падштурхнуць вас да рашучых дзеянняў.


Фота pexels.com

Цялец. На гэтым тыдні важна будзе незалежнасць меркавання. Паспрабуйце абысціся без аглядкі на пункт гледжання начальства і калег. Не адкладайце на нявызначаны час рэалізацыю сваіх задум, бо вашы ідэі цалкам своечасовыя. У сераду пастарайцеся не быць катэгарычнымі, гэта можа ўскладніць адносіны з навакольнымі. У выхадныя слухайце голас інтуіцыі і будзьце ўпэўненыя ў сваіх дзеяннях.

Блізняты. На гэтым тыдні паспрабуйце пазбягаць кардынальных змен у любых абласцях сваёй дзейнасці. Поспех прынясуць даўнія жаданні і мары; каханне, якое прайшло выпрабаванне часам. Ваша мэтанакіраванасць дазволіць дасягнуць немагчымага, але дзейнічаць трэба строга па плане. Сутыкненне з нязначнымі цяжкасцямі толькі дадасць вам унутранай упэўненасці ў сабе і рашучасці, што дазволіць з лёгкасцю ўсё пераадолець. Вас чакаюць душэўная цеплыня сяброўскіх сустрэч і рамантыка спатканняў.

Рак. Можаце захапіць навакольных сваімі здольнасцямі, раскрыўшы творчы патэнцыял. Уменне слухаць і чуць прынясе вам поспех. Калі для гэтага ёсць прычыны, вы паспяхова можаце змяніць від дзейнасці. Пры працы з паперамі выявіце такія якасці, як засяроджанасць і ўважлівасць. Важную ролю могуць пачаць іграць у вашым жыцці сваякі, яны дапамогуць вырашыць многія праблемы, якія хвалююць вас.

Леў. На гэтым тыдні поспех усміхаецца вам усё шырэй. Трымайцеся свайго пункту гледжання і не саступайце нікому і ні ў чым, бо самыя правільныя рашэнні — вашы ўласныя. Серада падорыць добры настрой незалежна ад таго, што будзе з вамі адбывацца. У канцы тыдня варта сур’ёзна паставіцца да пытанняў кар’еры. У суботу добра было б адправіцца за горад.

Дзева. На гэтым тыдні вас чакаюць цікавыя падзеі. Улавіце кірунак ветру перамен, каб максімальна скарыстацца спрыяльнымі магчымасцямі. Захоўвайце сумленнасць і трымайце слова, і тады ніякія чуткі не змогуць пашкодзіць вам. Выразна сплануйце ўвесь тыдзень, тады атрымаецца зрабіць усё, што неабходна. У чацвер разумны кампраміс у адносінах з дзелавым партнёрам можа прынесці нечаканы прыбытак. Калі ў выхадныя дні вырашыце пачаць рамонт, парайцеся з блізкімі людзьмі.

Шалі. Вам засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута. Але наколькі цяжка будзе гэта зрабіць... Вас можа адолець залішняя самакрытычнасць, але нават такая пазіцыя прынясе карысць. У аўторак канфлікт, які ў свой час быў развязаны, можа нагадаць пра сябе, паспрабуйце падысці да гэтай сітуацыі далікатна і ўважліва. Цяпер важна пераканацца, што вас правільна разумеюць. У пятніцу душэўная размова з сябрам дазволіць пакінуць убаку вашы праблемы.

Скарпіён. Вы становіцеся проста незаменным чалавекам, без вас не могуць вырашыць шматлікія задачы. На вас ляжыць адказнасць, вам аказваюць давер і чакаюць падтрымкі і дапамогі, толькі не рабіце гэта на шкоду асабістаму жыццю. Кар’ера развіваецца вельмі паспяхова, а дабрабыт расце. Серада і пятніца — дні добрага настрою і прыемных сюрпрызаў. Выхадныя добра правесці на свежым паветры ў кампаніі сяброў.

Стралец. На рабоце справы ідуць дастаткова паспяхова, да вас будуць прыслухоўвацца калегі і начальства. Верагодны поспех у фінансавых справах і ў бізнесе. Больш асцярожна з інфармацыяй, асабліва калі яна датычыцца вас асабіста. Займіце чакальную пазіцыю і рабіце па магчымасці абдумана і мудра. Аднак, нягледзячы на поспехі, вы, падобна, не зможаце пазбавіцца ад пачуцця, што вам чагосьці бракуе.

Казярог. Першую палову тыдня пажадана прысвяціць паўсядзённым абавязкам і бягучым справам. Прыйдзецца ўзяць адказнасць на сябе, бо знайсці выйсце з сітуацыі, якая склалася, па сілах толькі вам. Другая палова тыдня будзе больш расслабленай, калі можна адпачыць і памарыць. У выхадныя дні давядзецца заняцца вырашэннем сямейных праблем.

Вадаліў. У пачатку тыдня справы пойдуць лёгка, вы будзеце сябе добра адчуваць, паспяховымі будуць практычна ўсе пачынанні. Могуць адбыцца важныя падзеі, якія закрануць інтарэсы сям’і і родных. На рабоце не трэба шмат пра сябе расказваць, даючы ежу для плётак. Не пачынайце новых спраў, не завяршыўшы старыя, інакш вы ні ў чым не даможацеся поспеху.

Рыбы. Вы сябе добра адчуваеце, поўныя сіл і энергіі. Не адмаўляйцеся ад выгадных прапаноў. Паспрабуйце не ўступаць у спрэчкі з дзелавымі партнёрамі і блізкімі людзьмі. Самы час падключыцца да новых ідэй і праектаў, праявіць свае дзелавыя якасці і здольнасці. Бліжэй да выхадных лепш трохі зменшыць тэмп, успомніўшы пра тое, што ўсіх грошай усё роўна не заробіш, і дазволіць сабе невялікую перадышку.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.