Вы тут

Аб чым раскажа красавіцкі нумар часопіса «Алеся»?


Анонс.


 

Эліксір маладосці Валянціны Ераньковай 

Аб чым ёй хочацца сёння гаварыць з гледачом? Як удаецца столькі гадоў заставацца цікавай для публікі? Чаму адна з першых жанчын-рэжысёраў Беларусі лічыць сваю прафесію мужчынскай? Якім бачыць сваё жыццё па-за тэатрам? Напярэдадні юбілею пагаварылі з рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Валянцінай Ераньковай пра мастацтва, жыццё і каханне.

Лілія Карастаянава — журналістка і партызанка 

У рубрыцы «Іх імёнамі названыя» «Алеся» працягвае расказваць пра мужных і адважных жанчын, якія змагаліся з фашызмам у час Вялікай Айчыннай вайны. Адна з такіх гераінь — журналістка і партызанка Лілія Карастаянава. 
Яе імем названыя вуліцы ў Мінску, Гомелі, Чачэрску, у яе гонар устаноўлены помнікі, яе асоба натхніла да стварэння мастацкіх фільмаў. Дачка балгарскіх рэвалюцыянераў-камуністаў стала журналісткай у СССР. З лістапада 1942 года знаходзілася ў партызанскіх атрадах Беларусі. Пра тое, як Лілія Карастаянава апынулася ў партызанскім атрадзе, пра яе змаганне супраць фашызму і гібель вы даведаецеся з часопіса. 

«Алесі −100: жанчыны, гісторыі, вокладкі» 

Вокладку дзясятага нумара «Работніцы і сялянкі» за 1974 год упрыгожыла фота лабаранткі цэнтральнай лабараторыі Гомельскага хімічнага завода імя 50-годдзя СССР камсамолкі Іны Пераслаўцавай. Праз паўстагоддзя побач з гэтым архіўным фота вы ўбачыце на старонках часопіса фота нашай сучасніцы. Вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі хіміі стэроідаў Аліна Саўчук працуе ў Інстытуце біяарганічнай хіміі НАН Беларусі ўжо больш за 15 гадоў і ўпэўнена: ёй вельмі пашанцавала. Яна даследуе, як змяняецца гарманальны фон раслін у адказ на тыя ці іншыя ўздзеянні. Кожны дзень Аліне Саўчук даводзіцца сутыкацца з чымсьці новым і нават рабіць адкрыцці. Навуковая праца дорыць сапраўдную радасць яшчэ і таму, што вынікі даследаванняў маладога вучонага прыносяць безумоўную карысць: спрыяюць развіццю сельскай гаспадаркі. 

Настаўніца першая мая 

Прыклад пераможцы Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» у намінацыі «Пачатак пачаткаў», настаўніцы пачатковых класаў СШ № 67 Мінска Вікторыі Паляводы пераконвае, як важна знайсці ў жыцці сваё прызванне, рабіць тое, што любіш. Кожны дзень яна з радасцю спяшаецца да сваіх вучняў. 

— Адзнакі — гэта, вядома, важна. Але іх нельга абсалютызаваць, — лічыць маладая настаўніца. — Самую галоўную сваю задачу я бачу ў тым, каб выхаваць з хлопчыкаў і дзяўчынак добрых, прыстойных, неабыякавых людзей, навучыць іх сябраваць, падтрымліваць адно аднаго. 

Яны выбралі жыццё

У многіх з гэтых жанчын выдалены органы рэпрадуктыўнай сістэмы. Але гэта не пазбавіла іх жаноцкасці і жыццялюбства. Сваю місію яны бачаць у тым, каб уласным прыкладам даказваць: анкалогія — не прысуд, з ёй можна і трэба жыць: прагна, прыгожа, насычана. Як ім гэта ўдаецца? Дзе яны чэрпаюць сілы і мужнасць для пераадолення выпрабаванняў? Хто і што дапамагае ім не здавацца? Пра гэта вы даведаецеся з непрыдуманых гісторый нашых цудоўных гераінь, якія стварылі суполку «Рэ. місія», каб падтрымліваць жанчын, што прайшлі праз выпрабаванне анкалогіяй. 

Пагоня за ідэалам. Чым яна небяспечная?

Гутарка са старшым выкладчыкам кафедры псіхалогіі адукацыі і развіцця асобы Інстытута псіхалогіі БДПУ ім. М. Танка Валянцінай Саладуха дапаможа лепш зразумець, хто такія перфекцыяністы, чаму не варта браць з іх прыклад і як пазбавіцца ад такой псіхалагічнай асаблівасці, калі яна ў вас таксама ёсць. 

Кляшчы ўжо прачнуліся 

Пра тое, чым пагражае сустрэча з гэтым насякомым, як пазбегнуць яго ўкусу і што рабіць, калі клешч усё ж прысмактаўся, расказала ўрач-эпідэміёлаг Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вольга Ліцкевіч.

Гадоў дзесятак з плеч далоў

У перыяд пасля 50 гадоў знешнасць жанчыны мяняецца. І, на жаль, часта не ў лепшы бок. Удалы гардэроб здольны падкарэктаваць вобраз. Ад якіх рэчаў варта адмовіцца, а якімі папоўніць гардэроб, каб выглядаць маладзей? Чытайце парады нашага пастаяннага эксперта — дызайнера, магістра мастацтвазнаўства, старшага выкладчыка кафедры дызайну моды факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ Марыны Машэда.

З красавіцкага нумара вы таксама даведаецеся пра 7 сакрэтаў «дарагога голасу» ад тэлевядучай Кацярыны Цішкевіч, аб тым, які манікюр зараз у модзе, і здзейсніце кулінарнае падарожжа ў Кітай. 

Бонус для чытачоў «Алесі» — жаночая гісторыя «Першае ўражанне» ад Валянціны Быстрымовіч. 

Вольга ПАКЛОНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?