Вы тут

У Сендайскім скверы Мінска цвіце японская сакура


Аматары прыгожых фотасесій і прыроднай вытанчанасці спяшаюцца да будынка Музычнай камедыі, дзе ў 2002 годзе ў гонар пабраціма Мінска японскага горада Сендая быў заснаваны сквер.


Тады ж, у 2002-м, у скверы ўсталявалі японскі гадзіннік, які паказвае час мінскі і сендайскі. У 2007 годзе дэлегацыя мэрыі горада Сендай пасадзіла ў скверы першыя саджанцы сакуры, а праз два гады, 30 чэрвеня, у рамках Дзён Сендая ў Мінску адбылася цырымонія высадкі ў скверы алеі горнай сакуры.


У разлапістай белай сакуры, падобнай да месца лакацыі японскіх нявест — аншлаг. Да дрэў з ружовамі квіткамі таксама ўзнікаюць чэргі для фота- і відэаздымкі.

У Японіі вішнёвы колер сімвалізуе аблокі (дзякуючы таму, што мноства кветак сакуры часта распускаюцца разам) і метафарычна пазначае эфемернасць жыцця. У парках краіны ўзыходзячага сонца праходзіць ажыятажны Hanami — гэта калі сем’і і кампаніі сяброў збіраюцца разам на пікнік, каб адсвяткаваць прыход вясны. Людзі нават «браніруюць» лепшыя месцы пад дрэвамі на некалькі гадзін або дзён. Тысячы японцаў любуюцца квітнеючай сакурай.

У нашым Сендайскім скверы міні-Hanami праходзіць з рэдкімі пасядзелкамі каго-небудзь з моладзі на газончыку. Тым часам на кожную сакуру за дзень прыходзіцца сотня і болей назіральнікаў. Ажыятажныя наведванні Сендайскага сквера прыйдуцца на гэтыя выходныя — 13 і 14 красавіка. На жаль, кветкі сакуры хутка абносяцца ветрам. Аднак, сквер усё-такі Мінскі, дзе ўсё прадумана: ёсць пару позніх дрэў, якія пачынаюць прыгожа «сакурыцца» пазней.


Тамара ХАМІЦЭВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?