Вы тут

Устойлівасць развіцця грамадства вызначае традыцыйная культура


З 15 па 19 красавіка ў Магілёве пройдзе VIII міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця вобласці».


Фота БелТА

Для ўдзелу ў ім запрошаны вучоныя і спецыялісты па вывучэнні фальклору і традыцыйнай культуры з 8 краін свету — Беларусі, Расіі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана і Кітая. Арганізатары культурнага мерапрыемства— Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы, Магілёўскі аблвыканкам, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 

Афіцыйнае адкрыццё форума адбудзецца 16 красавіка на абноўленай сцэне метадцэнтра. А пачнецца яго работа з урачыстай цырымоніі ўскладання кветак да Вечнага агню на плошчы Славы. 

У рамках форума — выставы, творчыя сустрэчы, канцэрты, майстар-класы, круглыя сталы. Наведвальнікі змогуць шмат чаго цікавага даведацца пра каштоўныя скарбы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Магілёўскай вобласці і праекты па папулярызацыі народнай творчасці, якія рэалізуюцца ў рэгіёне. У дзень адкрыцця форума на пляцоўцы каля будынка абласнога метадцэнтра на вуліцы Першамайскай будзе арганізаваная фальклорна-абрадавая праграма «Гуканне вясны». Тут жа на працягу ўсіх дзён форуму будуць працаваць выставы-кірмашы, а ў фае ўстановы праводзіцца майстар-класы па пераемнасці народных мастацкіх традыцый. Удзельнікі мерапрыемства змогуць таксама наведаць Шклоўскі раён і азнаёміцца з яго прэзентацыйнымі пляцоўкамі.

Адна з важных падзей форума — навукова-практычная канферэнцыя, тэмай якой на гэты раз стане «Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: ад вытокаў да сучаснасці». 

У абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава ў дні форума адкрыюцца выставы «Дагестан: натхненне і традыцыі» Дзербенцкага гісторыка-архітэктурнага і археалагічнага музея-запаведніка, а таксама «Падарожжа матрошкі» і «Прыгажосць і традыцыі народнага гарнітура» маскоўскага Дабрачыннага фонду «Місія».

— Міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства» праводзіцца ў горадзе Магілёве з 2012 года, — удакладніла вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадцэнтра НТ і КПР Крысціна Башарымава. — У розныя гады ў форуме бралі ўдзел прадстаўнікі каля 30 краін блізкага і далёкага замежжа. Форум дазваляе пашырыць межы культурнай прасторы, абмяняцца карыснай інфармацыяй і досведам работы, а таксама наладзіць цесныя дзелавыя кантакты для далейшага культурнага супрацоўніцтва.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.