Вы тут

Кітайскі тэхналагічны гігант Bytedance каштуе звыш 1,5 трыльёна юаняў


Даследчы інстытут «Хужунь» апублікаваў глабальны рэйтынг Global Unicorn Index 2024. Тут прадстаўлены кампаніі, кошт якіх перавышае мільярд долараў. Гэтая справаздача таксама ўключыла 100 лепшых сусветных інвестыцыйных інстытутаў-адзінарогаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Сярод 1453 прадпрыемстваў-аднарогаў у свеце, ЗША лідзіруюць з 703 кампаніямі, гэтая колькасць павялічылася на 37 у параўнанні з папярэднім паказчыкам, Злучаныя Штаты займаюць долю ў 48 працэнтаў у свеце. Кітай на другім месцы з 340 прадпрыемствамі, рост — 24 кампаніі. Індыя размясцілася на трэцім месцы з 67 кампаніямі, у іх стала на адну менш. Вялікабрытанія прадстаўлена 53 кампаніямі (плюс чатыры прадпрыемствы). У краінах Еўрапейскага Саюза налічваецца 109 кампаній-аднарогаў, рост — 5 прадпрыемстваў.

Кітайскі тэхналагічны гігант Bytedance, матчына кампанія відэаплатформы TikTok і яе кітайскай версіі Douyin, па-ранейшаму з’яўляецца самай каштоўнай кампаніяй-аднарогам у свеце з рынкавым коштам прыкладна 1,56 трыльёна юаняў. Кошт амерыканскай арганізацыі OpenAI павялічваўся хутчэй за ўсіх, яна стала трэцім аднарогам у свеце з коштам 710 млрд. юаняў. Кампаніі Ant Group і Cainiao Network прадэманстравалі найбольшае зніжэнне кошту, які ўпаў на больш за 280 млрд. і амаль 120 млрд. юаняў адпаведна.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.