Вы тут

На кітайскім маркетплэйсе прадаюць кветкі з касмічнага насення


На кітайскім маркетплэйсе Taobao праходзяць першыя ў Кітаі маштабныя продажы кветак, атрыманых у выніку касмічнай селекцыі, — першай партыі насення новага сорту лілеі карлікавай «Яньдань-1», а таксама ружы кітайскай і гваздзікі садовай, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Вядома, што насенне «Яньдань-1» было атрымана на пілатуемым касмічным караблі «Шэньчжоў-11». Кветкі, вырашчаныя з гэтага насення, адрозніваюцца ўстойлівасцю да высокіх і нізкіх тэмператур, яны ўстойлівыя да пераўвільгатнення і засухаўстойлівыя. Ім не страшная як 40-градусная спякота, так і 30-градусныя маразы, іх можна вырошчваць як у кіслай, так і шчолачнай глебе. Можна сказаць, што насенне «Яньдань-1» — найбольш прыдатны выбар для пачаткоўцаў кветкаводаў.

Па словах Чжан Чуаньцзюня, дырэктара Цэнтра касмічнай селекцыі Новай аэракасмічнай лабараторыі зорнага неба і старшага інжынера касмічнай селекцыі, насенне кветак, якія пабылі ў космасе, падвяргаюцца ўздзеянню касмічных умоў, у тым ліку касмічнай радыяцыі, высокага вакууму і мікрагравітацыі. Кветкі з такога насення больш пышныя і яркія, перыяд іх цвіцення даўжэйшы, чым у звычайных кветак.

Кітай займаецца касмічнай селекцыяй ужо 37 гадоў. Пасля таго як насенне вяртаецца на Зямлю, яго вырошчваюць у лабараторыі. Каб сфарміраваць стабільныя новыя сарты і вывесці іх на рынак, расліны павінны прайсці некалькі цыклаў развіцця. У перспектыве на кітайскі маркетплейс Taobao плануецца вывесці яшчэ больш новых сартоў касмічных кветак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».