Вы тут

Заўтра будзе адзначацца Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі


Заўтра будзе адзначацца Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі. З гэтай нагоды ў тэлеэфіры з`явяцца тэматычныя выпускі любімых праграм, а таксама дакументальныя кінастужкі з фондаў Белтэлерадыёкампаніі.


Сёлета ўвага беларусаў да тэмы вывучэння космасу асабліва вялікая. Зусім нядаўна ў складзе экіпажа карабля «Саюз МС-24» з Міжнароднай касмічнай станцыі вярнулася першая жанчына-касманаўт суверэннай Беларусі Марына Васілеўская. Гэтай гістарычнай падзеі і ў святочны дзень аддавалі максімум увагі. Таксама заўтра ўвечары сацыякультурны тэлеканал звернецца да фондаў Белтэлерадыёкампаніі і прадэманструе тэматычныя дакументальныя фільмы. Так, у 22.55 пакажуць кінастужку «Адной зоркі я паўтараю імя...» рэжысёра Уладзіміра Бокуна, якая была знята ў 1981 годзе. Кінапраца распавядае пра ўраджэнца Брэсцкай вобласці, двойчы Героя Савецкага Саюза, лётчыка-касманаўта СССР Пятра Клімука.

А працягне тэматычны кінапаказ дакументальны фільм «Зямное прыцягненне Івана Міско» (рэжысёр Сяргей Кацьер, 2023 г.). У ім гледачы сустрэнуцца з лаўрэатам прэміі Саюзнай дзяржавы, народным мастаком Беларусі Іванам Міско, які стварыў цэлую галерэю скульптурных партрэтаў ледзь не ўсіх касманаўтаў былога СССР. Сярод яго герояў і ўраджэнцы нашай краіны Уладзімір Кавалёнак, Пётр Клімук і Алег Навіцкі. У фільме скульптар раскажа пра свой шлях у творчасці, пакажа сваю майстэрню, а таксама са здымачнай групай пабывае на малой Радзіме і там падзеліцца запаветнымі ўспамінамі. А самых юных тэлегледачоў у праграме «Калыханка» чакае паказ мультфільма на касмічную тэму.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.