Вы тут

Тым, хто не дачакаўся...


Сёння ва ўсім свеце адзначаецца дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Фёдар Аляксандравіч Дрозд не памятае, як вызвалялі савецкія салдаты канцлагер у Судзецкай вобласці на тэрыторыі нацысцкай Германіі — яму вясной 1945-га было ўсяго два гады. Але той канцлагер стаў для яго месцам пачатку жыцця — яго бацькоў прыгналі туды з роднага Мінска, ён там нарадзіўся ў красавіку 1943-га... Пасля вызвалення сям’я вярнулася ў Мінск. Усё жыццё Фёдар Аляксандравіч адпрацаваў на МАЗе. Ён фактычна не памятае жахаў вайны, але ў красавіку прыносіць кветкі да мемарыяла ў Трасцянцы — тым, каму пашанцавала менш, хто не дачакаўся вызвалення і не пажыў...


 

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.