Вы тут

Хроніку «80 невядомых герояў Вялікай Айчыннай вайны» прадставяць у БДУ


Хроніку «80 невядомых герояў Вялікай Айчыннай вайны» прадставяць у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Яе стварэнне прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Фота БелТА

Як паведамляецца на сайце навучальнай установы, канцэпцыя хронікі прадугледжвае размяшчэнне на сайце БДУ 80 унікальных гісторый пра людзей, якія былі жывымі сведкамі і ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. І ў гэтым спіску будуць не толькі салдаты і афіцэры, але і людзі, якія перажылі канцлагеры, былі вывезены на прымусовую работу, працавалі ў тыле, дапамагалі партызанам, вызвалялі Беларусь, Польшчу, дайшлі да Берліна. Раскажуць пра іх нашчадкі — студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта. Аповеды пра тое, як прадзедам і дзядам даводзілася выжываць у складаных умовах, губляючы родных, перажываючы гора, але яны не пераставалі верыць у Перамогу і штодня адваёўвалі мір, будуць дапоўнены фотаздымкамі ваеннага часу і сучаснымі — у коле родзічаў.

Гэты праект нацэлены на яднанне пакаленняў, людзей розных узростаў і прафесій. Па словах рэктара БДУ Андрэя Караля, праект стане сімвалічным дыялогам пакаленняў: «Падзеі тых гадоў — гэта не толькі жорсткія баі і сутыкненні з варожай сілай. Гэта цэлыя лёсы, тысячы невядомых імёнаў, памяць пра якія захоўваецца ў сямейных альбомах, перадаецца з пакалення ў пакаленне. Час сцірае многія дэталі тых падзей, сыходзяць героі вайны, якія бачылі і перажылі яе трагедыю. Сучаснікам важна для будучых нашчадкаў захаваць іх імёны і гераічную спадчыну...»

Першыя гісторыі ўжо можна знайсці на сайце БДУ. Абнаўляцца лента будзе на працягу чатырох месяцаў, раз на тыдзень, да Дня Незалежнасці Беларусі. Магчыма, перыяд рэалізацыі праекта і прадоўжыцца, каб хронікі сапраўдных герояў мінулага былі ўпісаны ў агульную гісторыю беларускага народа.

Загаловак у газеце: Знаёмства з невядомымі героямі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.