Вы тут

Канцэрт-рэквіем для былых вязняў фашызму адбыўся у Палацы культуры Мінскага аўтамабільнага завода


10 красавіка ў Палацы культуры Мінскага аўтамабільнага завода прайшоў канцэрт-рэквіем, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.


Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў — памятная дата, усталяваная ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд — адной з найбуйнейшых і самых жорсткіх фабрык смерці, які адбыўся 11 красавіка 1945 года.

З добрымі словамі ў адрас малалетніх вязняў, членаў клуба «Ветэран МАЗ»: Дразда Фёдара Аляксандравіча, Галаўлёвай Тамары Іванаўны, Зубрыцкай Святланы Сяргееўны са сцэны выступілі прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады Заводскага раёна г. Мінска, ААТ «Мінскі аўтамабільны завод», грамадскіх аб’яднанняў Завадскога раёна і г. Мінска.

Выступае малалетні вязень фашызму Дрозд Фёдар Аляксандравіч

Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінулых вязняў фашысцкіх лагераў.

З музычнымі нумарамі выступілі хор «Рэха вайны», аркестр Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.

Падчас мерапрыемства адбылося ўскладанне кошыка з кветкамі да манумента «Брама памяці» мемарыяльнага комплексу «Трасцянец».

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.