Вы тут

Лукашэнка здзейсніць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка здзейсніць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота БелТА

У Маскве 11 красавіка адбудзецца сустрэча з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у фармаце «адзін на адзін». Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць тэматыку развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах, пытанні, якія патрабуюць разгляду на вышэйшым узроўні. У цэнтры ўвагі на перагаворах таксама будзе рэгіянальная і міжнародная абстаноўка, каардынацыя дзеянняў па рэагаванню на існуючыя выклікі і пагрозы.

12 красавіка ў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна плануецца сумеснае мерапрыемства з нагоды Дня касманаўтыкі. Кіраўнікі дзяржаў падвядуць вынікі місіі на МКС, дзе ўпершыню ў гісторыі працаваў экіпаж Саюзнай дзяржавы. Прэзідэнты паразмаўляюць з касманаўтамі, абмяркуюць далейшыя перспектывы супрацоўніцтва ў касмічнай сферы.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.