Вы тут

Арт-праект «TECHNOLOGIES» Андрэя Вярэніча у мастацкай галерэі «МАСТАЦТВА»


9 красавіка ў мастацкай галерэі «МАСТАЦТВА» адбылося адкрыццё арт-праекта «TECHNOLOGIES» Андрэя Вярэніча.
У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел: дэкан архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта доктар архітэктуры, прафесар Армэн Сардараў, загадчыца кафедры «Дызайн архітэктурнага асяроддзя» архітэктурнага факультэта БНТУ дацэнт архітэктуры, інжынер-даследчык Ганна Літвінава, жонка Андрэя Вярэніча — мастака Марына Вярэніч
.


Прыярытэтам у творчасці мастака і дызайнера Андрэя Вярэніча з’яўляецца авангарднае мастацтва, якое вырасла з сінтэзу мастацкіх пошукаў у мастацтве пачатку ХХ стагоддзя, з віцебскага перыяду міжнароднага абстрактна канцэптуальнага мастацтва і асобасных творчых пошукаў. У сваёй творчасці Андрэй Вярэніч прыўнёс тэхналізацыю пабудовы выявы ў структуру абстрактнай графікі.

Андрэй Вярэніч падкрэслівае, што яго арт-праект уяўляе сабой вынік сімбіёзу сучасных лічбавых тэхналогій і абстрактнага мастацтва ў яго тэхнамедытатыўнай праяве (медытацыі на штучнае асяроддзе). Мастак прынцыпова выкарыстоўвае чорна-белую гаму, ствараючы тым самым рытуалы: больш абстрактныя і менш абстрактныя.

— У маіх працах спалучаюцца рысы мінімалізму, поп-арта, сублімацыі. Мяне вабіць філасофія формы мастацкай выявы. Працы не маюць назвы, і я гэта раблю свядома, пакідаючы свае карціны сам-насам з гледачамі і не навязваючы ім свайго меркавання. — распавёў чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» Андрэй Вярэніч. — Канцэпцыя маёй творчасці: пошук балансу свету чалавека і свету тэхналогій. Адсюль і назва праекта — «TECHNOLOGIES». У гэтай галерэі выстаўляюся ўпершыню, але за маімі плячыма больш за сто персанальных і сумесных выставак.

Выстава працягнецца да 20 красавіка.

Муж і жонка мастакі Марына і Андрэй Вярэнічы

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.