Вы тут

Пытанні міждзяржаўнага і мясцовага значэння вырашалі сенатары на мінулым тыдні


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец, а таксама член рабочай групы, галоўны саветнік аддзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Галіна Кулакоўская ўзялі ўдзел у пасяджэнні рабочай групы Міжпарламенцкай Асамблеі СНД праекта мадэльнага закона «Аб платформавай занятасці». Пасяджэнне прайшло ў Таўрычаскім палацы — штаб-кватэры Міжпарламенцкай Асамблеі СНД у Санкт-Пецярбургу.


Фота БелТА

Праект мадэльнага закона накіраваны на прававое рэгуляванне адносін, звязаных са з'яўленнем новай групы асоб — платформавых занятых, а таксама развіццём платформ занятасці. На пасяджэнні абмеркаваны ход работы над дакументам, адбыўся абмен думкамі па пытаннях падатковага абкладання, міграцыйных патокаў і адказнасці агентаў анлайн-платформ. Удзельнікі выказалі прапановы па ўдасканаленні дакумента, рэкамендавалі распрацоўшчыкам удзяліць асаблівую ўвагу аналізу краін СНД для вызначэння паняццяў «самазаняты» і «платформавая занятасць».

* * *
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, намеснік генеральнага дырэктара (па камерцыйных пытаннях) СП ААТ «СПАРТАК» Аляксей Нявераў правёў прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём грамадзян.
Да сенатара звярнуліся па пытаннях работы арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў Гомелі, стану дарог і дваровых тэрыторый, навядзення парадку на зямлі.

«Звязаныя з сістэмай ЖКГ, добраўпарадкаваннем горада звароты грамадзян часцей за ўсё ўдаецца вырашаць аператыўна, прыцягваючы кампетэнтных спецыялістаў, канкрэтных службовых асоб непасрэдна падчас прыёму або адразу пасля званка заяўніка. Бывае, на працягу некалькіх хвілін вырашаюцца нават самыя застарэлыя праблемы ў камунальнай сферы», — адзначыў Аляксей Нявераў.

Усе звароты і скаргі грамадзян узяты сенатарам на асабісты кантроль. Ва ўстаноўленыя тэрміны заяўнікі атрымаюць пісьмовыя тлумачэнні.

* * *
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» Ала Смаляк узяла ўдзел у калегіі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Гомельскага аблвыканкама.

На пасяджэнні абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, у тым ліку дэмаграфічную сітуацыю, правядзенне ў рэгіёне вакцынацыі супраць розных захворванняў, забяспечанасць кадрамі ўстаноў аховы здароўя.

Як адзначыла Ала Смаляк, пытанні аховы здароўя былі і застаюцца ў цэнтры пастаяннай увагі. «Напрыклад, толькі ў Гомельскай вобласці летась увялі ў эксплуатацыю тры рэнтгенаўскія камп'ютарныя тамографы — у Брагінскай, Жыткавіцкай, Рагачоўскай цэнтральных раённых бальніцах. Ужо сёлета такі кабінет адкрыўся ў Мазырскім анкалагічным дыспансеры. І работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы аховы здароўя праводзіцца паслядоўна і планамерна. Як і па абнаўленні аблічча ўстаноў аховы здароўя, іх мадэрнізацыі і ўдасканаленні», — падкрэсліла сенатар.

Паводле прэс-службы 

Савета Рэспублікі

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.