Вы тут

«Гэта самая канструктыўная частка нашай моладзі». Пярцоў аб дэлегатах УНС ад БРСМ


Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу ад БРСМ — самая канструктыўная частка нашай моладзі, заявіў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў падчас 45-га з’езда Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў Мінску, перадае БелТА.


«Сёння выберуць дастойных юнакоў, якія на Усебеларускім народным сходзе, сёмым па ліку, але першым у новым канстытуцыйным статусе, будуць разам з членамі ўрада, дэпутатамі парламента, прадстаўнікамі рэгіёнаў вырашаць лёс Беларусі: па Ваеннай дактрыне, Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. Будуць — як маладыя. людзі, як людзі з асаблівым пунктам гледжання — напэўна спрачацца. Будуць ставіць пад сумненні нейкія тэзісы, але і напэўна — як прадстаўнікі самай канструктыўнай часткі нашай моладзі — будуць прапаноўваць свае дастойныя ідэі», — адзначыў Уладзімір Пярцоў.

Паводле яго слоў, хлопцы сапраўды актыўныя. «Яны актыўныя ў той грамадскай рабоце, якую яны ажыццяўляюць кожны дзень у масавых мерапрыемствах, індывідуальных сустрэчах, у нейкіх новых стартапах у рамках праекта «100 ідэй для Беларусі». І сёння яны будуць прэзентаваць новую лічбавую ідэю. Гэта дастаткова цікавы падыход да таму, каб арганізоўваць сацыяльную камунікацыю ўнутры Беларусі сярод патрыятычнай моладзі, — сказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. — Я думаю, што ўсё тое, што яны задумаюць сёння на з’ездзе, а таксама пачынаючы ад пярвічак і заканчваючы Цэнтральным камітэтам, — гэта ўсё добрыя ідэі, якія аб’ядноўваюць годных маладых людзей, якія шануюць тое, што ўжо пабудавана старэйшым пакаленнем і маюць намер у будучыні зрабіць нашу Беларусь як мінімум прыгажэйшай».

Уладзімір Пярцоў падкрэсліў, што шырокая палітра УНС гаворыць аб прадстаўнічасці гэтага органа.

«Гэта і дэпутаты, і моладзь, і прадстаўнікі рэгіёнаў, і члены ўрада — для таго, каб галасы ўсіх былі прадстаўлены на гэтым галоўным сходзе нашай краіны. Для таго, каб пры абмеркаванні ідэй улічвалася меркаванне розных слаёў нашага насельніцтва і розных рэгіёнаў краіны. Для гэтага была прыдумана такая форма. І я думаю, яна будзе максімальна рэзультатыўнай. Калі няма шырокай прадстаўнічасці, тады складана ўлічыць інтарэсы ўсіх», — дапоўніў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.