Вы тут

У Беларускім Дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адзначылі абрадавыя Саракі


Мерапрыемства прайшло ў субботу. Саракі — хрысціянскі дзень памяці сарака пакутнікаў Севасційскіх. Драматычная гісторыя распавядае пра воінаў, якія адмовіліся прынесці ахвяру ідалам пад час праўлення рымскага імператара Лікінія ў IV стагоддзі. За непаслухмянства воінаў-хрысціян пад аховай пакінулі на ноч на лёдзе Севасційскага возера, якое знаходзілася ў Малай Арменіі — зараз гэта Турцыя. Пакутуючых ад холаду людзей язычнікі спакушалі тым, што на беразе стаяла нагрэтая лазня. Адзін з сарака воінаў не вытрымаў спакусы і пабег да лазні, але памёр на парозе. Тады вораг-вартаўнік, уражаны мужнасцю і верай хрысціян, далучыўся да іх.


На Саракі ўсяго па сорак: прыкметаў, гульняў, варожбаў. Галоўным сімвалам свята ў беларусаў з’яўляюцца птушкі-жаваронкі, якія, па ўяўленнях нашых продкаў, прыносілі з выраю вясновае сонца. Знаёмства з Саракамі прайшло ў музеі народнай архітактуры і побыту ў мінулую суботу, 6 красавіка. Крэатыўныя і таленавітыя супрацоўнікі музея: Паліна Чэпа, Сяргей Ермаловіч, Марыя Савіцкая, Арцём Ермаловіч і астатнія — пазнаёмілі і далучылі наведвальнікаў да традыцыйных спеваў, танцаў і гульняў. Тут працягвалі гукаць вясну: «Жавароначкі, прыляціце! Зямлю-матухну абуздіце і дожджыкам напаіце! Каб травачкі нарасціла, каб волікаў накарміла!»

На ўсе лады прасіла зычная спявачка Паліна Чэпа і яе бэк-вакалісты з ліку наведвальнікаў, якія заглядалі ў словы на раздадзеных паперках, як класічныя музыкі ў ноты.«Агууу, вясна, агууу, красна! Што ты нам прынясла?..» — неслася па наваколлю.

А каб дабра рос лён, Строчыцкая суполка з вялікім задавальненнем лётала па чарзе пад жаўруковае неба на крылатых арэлях. На майстар-класе натхненна ляпілі з цеста тпушак. Выпечаныя напярэдадні смачнымі (тут таксама праявіла талент Паліна Чэпа) птушкі на посцілцы падкідаліся ўгару, а потым іх раздалі ўдзельнікам Саракоў. Дробкі сапраўдным птушачкам таксама засталіся.

Тамара ХАМІЦЭВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.