Вы тут

«Ноч бяссонная, глядзеў у прамым эфіры». Лукашэнка аб вяртанні з арбіты касманаўта Марыны Васілеўскай


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сачыў у прамым эфіры за вяртаннем з Міжнароднай касмічнай станцыі беларускага касманаўта Марыны Васілеўскай і астатніх членаў экіпажа карабля «Саюз МС-24». Сваімі эмоцыямі і перажываннямі наконт гэтага кіраўнік дзяржавы падзяліўся з журналістамі, перадае БелТА.


«Эмоцыі самыя цяжкія. Таму што ноч бяссонная. Я глядзеў у прамым эфіры адстыкоўку апарата, які спускаецца», — сказаў Прэзідэнт.

На пытанне журналісткі, ці перажываў ён, Аляксандр Лукашэнка адказаў так: «Калі твае дзеці будуць у космасе, зразумееш, што такое грамадзянка Беларусі, грамадзянін Беларусі ў космасе. Вядома, мая адказнасць у тым, што, крый бо што здарылася — гэта уся віна на табе. Таму я, вядома, рады, што ўсё нармальна здарылася. Перагледзеў некалькі разоў гэтыя кадры. Я вельмі задаволены, што ўсё скончылася. І сам сабе падумаў: ну больш у гэтую гульню я гуляць не буду».

Як паведамлялася раней, Прэзідэнт павіншаваў экіпаж карабля «Саюз МС-24» з паспяховай пасадкай. Кіраўнік дзяржавы запрасіў увесь экіпаж карабля і людзей, якія ажыццяўлялі падрыхтоўку да палёту, у госці ў Беларусь.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.