Вы тут

Разам для зялёнай Беларусі: як прайшоў адзіны дзень азелянення


Адзіны дзень азелянення прайшоў сёння ва ўсіх рэгіёнах краіны пад кіраўніцтвам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У рамках экалагічнай акцыі «Разам для зялёнай Беларусі!», прымеркаванай да Года якасці, высаджана больш за 128 тыс. саджанцаў драўняна-хмызняковай расліннасці: ліпы, клёны, дубы, рабіны, грабы, елкі, каштаны і іншыя расліны.


 

Акрамя супрацоўнікаў сістэмы Мінпрыроды ўдзел у зялёнай акцыі прынялі каля 10 тыс. чалавек: прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, устаноў адукацыі і грамадскасці.

Адно са знакавых мерапрыемстваў адбылося ў паркавай зоне ў Першамайскім раёне сталіцы. Тут на беразе Сляпянскай воднай сістэмы супрацоўнікі цэнтральнага апарата Мінпрыроды разам з кіраўніком прыродаахоўнага ведамства Андрэем Худыком заклалі алею з 55 вербаў.

«З кожным годам наша краіна становіцца больш зялёнай. З'яўляецца больш зялёных насаджэнняў у гарадах. Усё больш населеных пунктаў дасягае ўстаноўленага працэнта азелянёнасці, а гэта ў першую чаргу здароўе нашых грамадзян. Па “зялёным” шляху рухаецца і наша эканоміка. Сённяшняя акцыя – працяг гэтай вялікай працы», – адзначыў Андрэй Худык.

Фота: БелТА

Дзякуючы актыўнаму ўдзелу грамадзян, у гарадах і вёсках краіны плошча азелянёных тэрыторый няўхільна расце. Так, па выніках мінулага года, пасаджана больш за 346 тыс. дрэў і больш за 517 тыс. кустоў на прыдамавых і іншых тэрыторыях населеных пунктаў. Плошча азелянёных тэрыторый у гарадах і раённых цэнтрах павялічылася на 901,11 га. У 131 населеным пункце рэспублікі ўзровень азелянёнасці склаў 40 %, як і неабходна па экалагічных нормах і правілах.

Аляксандра Паршына
фота Віктара Драчова

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.