Вы тут

Супрацоўнікі КДБ затрымалі агента ўкраінскіх спецслужбаў


Супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці затрымалі агента ўкраінскіх спецслужбаў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на тэлеканал «Беларусь 4 Магілёў».


Фота: БелТА

Як распавялі на тэлеканале, супрацоўнікі КДБ затрымалі грамадзяніна Беларусі Паўла Чуркіна, які з’яўляецца агентам галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны з пазыўным «Блэйд».

У час затрымання ён прызнаўся, што па заданні ўкраінскай ваеннай разведкі здымаў размяшчэнне аператыўна-тактычнага комплексу «Іскандэр». У далейшым Павел Чуркін планаваў перадаць гэтыя кадры ўкраінскаму боку і атрымаць калідор для пераходу ва Украіну.

Акрамя таго, затрыманы быў асуджаны за абразу Прэзідэнта Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.