Вы тут

Усе наземныя службы гатовы да вяртання з арбіты экіпажа з Васілеўскай


Усе наземныя службы гатовы да вяртання з арбіты экіпажа, у склад якога ўваходзіць першы касманаўт суверэннай Беларусі Марына Васілеўская, перадае БелТА з Цэнтра кіравання палётамі «Раскосмасу».


Скрыншот відэа «Раскосмасу»

Паводле ўдакладненых звестак ЦКП, дотык апарата карабля «Саюз МС-24» да Зямлі запланаваны сёння ў 10 гадзін 18 хвілін па мінскім часе. Прызямленне пры штатным спуску чакаецца за 147 км на паўднёвы ўсход ад горада Жезказган у Казахстане. Разам з Марынай Васілеўскай на Зямлю вернуцца камандзір карабля Герой Расіі ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі і астранаўт NASA Лорел О’Хара.

Для сустрэчы касманаўтаў у поўнай гатоўнасці знаходзяцца пошукава-выратавальныя групы, у склад якіх уваходзяць медыкі і каля 200 расійскіх ваеннаслужачых, а таксама верталёты Мі-8, самалёты Ан-12 і Ан-26, наземная тэхніка, у тым ліку пошукава-эвакуацыйныя машыны ПЭМ−1 і ПЭМ-2 «Сіняя птушка». Яны нясуць паветранае і наземнае дзяжурства паблізу асноўнага і запаснога раёнаў пасадкі спускаемага апарата — населеных пунктаў Жезказган і Аркалык — для своечасовага выяўлення спускаемага апарата і забеспячэння бяспекі экіпажа карабля «Саюз МС-24».

Транспартны пілатуемы карабель «Саюз МС-24» сёння ў 6.54 адчаліў ад Міжнароднай касмічнай станцыі.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.