Вы тут

Што можна купіць па крэдыце «На родныя тавары»?


Пачатак цёплага сезона прынёс добрую навіну для тых, хто задумваецца аб рамонце кватэры або будаўніцтве індывідуальнага дома. У Беларусі пастановай Савета Міністраў пашыраны спіс беларускіх тавараў, якія можна набыць у крэдыт пад 4%. Цікава, што ў абноўлены пералік тавараў трапілі не толькі тэхніка, мэбля і матэрыялы для аздаблення. Набыць з дзяржаўнай падтрымкай цяпер магчыма і цэлыя драўляныя камплекты для будаўніцтва дамоў. Разбіраемся, што і ў каго можна будзе купіць.


Так, з красавіка, акрамя айчынных веласіпедаў, тэлевізараў і пральных машын, у крэдыт можна будзе набыць драўляныя вокны і дзверы, ламінат, керамаграніт, паветраачышчальнікі і выцяжкі, ацяпляльныя газавыя катлы, арэлі і садовую мэблю, раскладныя ложкі, кухонныя камбайны, мясарубкі, духоўкі, дываны і іншыя тавары. Акрамя таго, можна купіць камплект драўляных вырабаў для будаўніцтва драўляных дамоў. Гэта значыць — паўнавартасны дом з дрэва.

Як адзначыў тэлеграм-канал найбуйнейшага банка краіны, узяць камплект драўлянага дома ў крэдыт пад 4% магчыма толькі ў дзяржаўных лясгасаў і некатоaрых прадпрыемстваў. У спісе Беларусбанка цяпер пазначана каля 30 такіх арганізацый. Сярод іх — Брэсцкі, Гомельскі, Магілёўскі, Аршанскі, Бабруйскі, Верхнядзвінскі, Лепельскі, Стаўбцоўскі і іншыя лясгасы, а таксама такія прадпрыемствы, як «Барысаўскі ДАК», «Гомельдрэў», «Буддэталі», «ФанДАК» і «Завод газетнай паперы». Поўны спіс усіх вытворцаў, якія прапануюць тавары ў крэдыт, можна паглядзець на сайце Беларусбанка.

Пры гэтым, згодна з умовамі банка, агульная сума крэдытаў па намінацыі «На родныя тавары», выдадзеных адной фізічнай асобе, не можа перавышаць 300 базавых велічынь. Гэта значыць, адзін чалавек можа ўзяць крэдыт на 12 тысяч рублёў (або прыкладна на 3700 долараў). Цяпер за гэтую суму можна набыць, напрыклад, камплект драўлянай хаткі ці лазні. Крэдыт выдаецца шляхам безнаяўнага пералічэння грошай на рахункі прадаўцоў на падставе рахунка-фактуры або дагавора.

І яшчэ адна прыемная навіна. Праграма крэдытавання «На родныя тавары» будзе дзейнічаць да канца 2025 года, так што ў банках грошай хопіць усім.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Крэдыт «На родныя тавары»

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.