Вы тут

Надвор'е: Курс — на пацяпленне


Пачатак красавіка аказаўся даволі стракатым на надвор’е. Пасля анамальна цёплага пачатку тыдня, у аўторак сітуацыя пачала змяняцца. Адчувальна пахаладала, а ападкі зноў сталі ісці ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Але гэта пахаладанне будзе нядоўгім, ужо ў выхадныя надвор’е возьме курс на пацяпленне. Тэмпературны фон будзе павышацца, а ападкі стануць выпадаць у выглядзе дажджу, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


А ў пятніцу магчымы мокры снег і да плюс 16 градусаў. У гэты дзень надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Воблачна з праясненнямі. Ноччу па заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу, ноччу месцамі магчымы мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 градусаў да плюс 3, па захадзе Беларусі — 4–8 цяпла. Днём будзе значна цяплей, ад 8 да 13 градусаў са знакам плюс, па паўднёвым захадзе краіны — да 16 цяпла. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

Начныя замаразкі спыняцца ўжо ў суботу. У гэты дзень умовы надвор’я ў асноўным будуць вызначаць атмасферныя франты, якія ссоўваюцца з боку Заходняй Еўропы. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы 2–9 цяпла, а максімальная днём — плюс 10–17, у паўднёвых раёнах 18–19 градусаў.

Сапраўднае цяпло прыйдзе да нас у нядзелю. Усё таму, што краіна апынецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, пры гэтым у дзённыя гадзіны пачне распаўсюджвацца цёплая паветраная маса з паўднёвага захаду Еўропы. Воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер ноччу паўночна-заходні, днём няўстойлівы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ўсталюецца ў межах 2–8 цяпла, а максімальная днём складзе ад 13 градусаў па паўночным усходзе да 23 цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

Згодна з папярэднімі прагнозамі айчынных сіноптыкаў, у панядзелак пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 6 да плюс 12 градусаў, удзень — 17–24 цяпла.

У аўторак і сераду таксама будзе без ападкаў, толькі днём 9 красавіка месцамі па поўначы магчымыя кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ў гэтыя ночы будзе 7–14 градусаў, удзень — 18–25 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.