Вы тут

Лукашэнка прыняў з дакладам першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта


Сярод тэм для абмеркавання кіраўнік дзяржавы абазначыў арганізацыйную работу па падрыхтоўцы да пасяджэння Усебеларускага народнага сходу, правядзенні важных для краіны мерапрыемстваў на прэзідэнцкім узроўні, кадравыя пытанні.


Фота: БелТА

«Цяпер у нас шмат арганізацыйных мерапрыемстваў, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — І Адміністрацыі Прэзідэнта як ніколі складана. Трэба перш за ўсё арганізаваць работу галін улады. Асабліва Усебеларускага народнага сходу. Шмат новага».

Прэзідэнт адзначыў, што фактычна пачынае ўжо работу парламент новага склікання, гэта работа вядзецца ў планавым парадку. У Савеце Рэспублікі яшчэ трэба будзе правесці першае пасяджэнне, а Палата прадстаўнікоў новага склікання пачала ўжо сваю работу — там сфарміраваны пастаянныя камісіі, выбраны іх кіраўнікі.

«Галоўнае цяпер — УНС, — падкрэсліў беларускі лідар. — І тыя мерапрыемствы важныя, якія мы павінны правесці на ўзроўні Прэзідэнта ў найбліжэйшы час».

Ён таксама звярнуў асаблівую ўвагу на работу ў кадравай сферы, таму што з кадравага рэестра Прэзідэнта шмат людзей былі выбраны ў парламент, і патрэбна адпаведная замена.

Перад Адміністрацыяй Прэзідэнта стаіць задача перш за ўсё арганізаваць работу па абазначаным комплексе пытанняў, размеркаваўшы непасрэдна тым, хто павінен іх вырашаць, а таксама пракантраляваць гэты працэс.

Аляксандр Лукашэнка ў цэлым падкрэсліў, што гэты год для краіны няпросты і работы будзе шмат. Наперадзе — шмат важных святочных дат, у тым ліку Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці, калі краіна адзначыць 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Паводле прэс-службы Прэзідэнта

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.