Вы тут

Публіцыстычнае аблічча Першай сусветнай...


У «Беларускай навуцы» выйшла даследаванне, прысвечанае згадкам пра Першую сусветную вайну 1914 — 1918 гг. у дакументах, публіцыстыцы, успамінах і даследваннях сучаснікаў. У тых матэрыялах, публікацыях, кнігах, якія датаваны 1914 — 1941 гадамі. 


Першая сусветная вайна паўстае праз прызму ацэнак і ўспрыняцця падзей, з ёю звязаных, яе сучаснікамі. Вайна паказана як аб’ект пільнага вывучэння цывільнымі і вайсковымі спецыялістамі. Ваенныя і міжваенныя гады з’явіліся важнейшым этапам абнародавання крыніц розных відаў, якія заслугоўваюць уключэння ў сучасны навуковы разгляд. Дзякуючы працы Ірыны Чыкалавай «(Не)Первая мировая война в документах, публицистике, воспоминаниях и исследованиях современников (1914 — 1941)» можна рэканструіраваць многія падзеі, больш вобразна і праўдзіва ўявіць і Першую сусветную, і асоб, якія кіравалі войскамі Расіі і Германіі, іншых краін, якія ўдзельнічалі ў гэтай вайне, а таксама асоб, якія кіравалі дзяржавамі, якія ўзначальвалі ўрады і асобныя міністэрствы. 

«Праца па асэнсаванні феномена Першай сусветнай, ці Вялікай, вайны ва ўсіх уцягнутых у яе краінах, у тым ліку і ў Расіі, пачалася яшчэ да таго часу, як замоўклі гарматы, — піша на самым пачатку кнігі яе аўтар. — Адразу пасля яе пачатку ход баявых дзеянняў, хістанні палітычных настрояў, змены эканамічнага становішча, нарастанне сацыяльных праблем — усё, што ў той ці іншай ступені мела адносіны да вайны ці было звязана з ёю, знаходзіла адлюстраванне на старонках газет і часопісаў. Усе яны, не кажучы пра спецыяльныя выданні, былі перапоўнены звесткамі пра вайну: перыядычны друк быў самай першай і аператыўнай крыніцай інфармацыі. І ўжо ў час вайны былі ажыццёўлены першыя спробы сістэматызацыі надрукаваных матэрыялаў. Прыклад гэтаму падала газета „Новое время“. Яе рэдакцыя, адзначыўшы, што „сучасныя газеты ўтрымліваюць надзвычай вялікую колькасць каштоўнага гістарычнага матэрыялу“, які можа згубіцца ў велізарным газетным масіве, выдала прадметны паказальнік артыкулаў і матэрыялаў, размешчаных на яе старонках з 1 ліпеня 1914 г. Грамадска-палітычныя часопісы „Весник Европы“, „Русское богатство“ („Современные записки“, „Современность“, „Русские записки“), „Русская мысль“, „Мир Божий“ („Современный мир“), „Исторический вестник“ і іншыя ў апошніх нумарах кожнага года інфармавалі аб усіх надрукаваных матэрыялах». Рознымі рэдакцыямі друкаваліся зборнікі дакументаў, законаў, маніфестаў, якія былі прыняты з нагоды вайны. Пачалі выходзіць таксама зборнікі дыпламатычных дакументаў, так ці іначай звязаных з тэмай вайны. Да чытача прыйшлі так званыя «каляровыя кнігі», прысвечаныя міжнароднай праблематыцы. Бакі спрабавалі абвінаваціць адзін аднаго ў развязванні Першай сусветнай... У Расіі выйшла «Аранжавая кніга», у Вялікабрытаніі — «Белая кніга», у Францыі — «Жоўтая кніга», у Сербіі — «Сіняя кніга», у Бельгіі — «Шэрая кніга», у Італіі — «Зялёная кніга», у Германіі — «Белая кніга», у Аўстра-Венгрыі — «Чырвоная кніга». Што да замежных «каляровых кніг», то яны аператыўна былі перакладзены і выдадзены і ў Расіі. Пасля завяршэння Вялікай вайны друкаваліся ўспаміны, мемуары расійскіх палітыкаў, ваеначальнікаў і дыпламатаў — М. Радзянкі, П. Мілюкова, В. Шульгіна, А. Керэнскага, А. Дзянікіна, А. Лукомскага і многіх іншых. Кнігамі выходзілі ўспаміны шэраговых удзельнікаў вайны, іх лісты з фронта. У перакладзе на рускую мову пабачылі свет працы замежных палітыкаў і ваеначальнікаў. 

Аўтар кнігі, якая прысвечана агляду бязмежнай прасторы літаратуры пра Першую сусветную, звяртае ўвагу на мастацкую літаратуру, якая па-свойму адкрывае гістарычныя падзеі, паказвае чалавека ў кантэксце розных з’яў і падзей. Пра Вялікую вайну — і творы класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (апавяданні «На этапе», «Рускі», «Літоўскі хутарок», «Генерал» і іншыя), і раманы вялікіх рускіх пісьменнікаў Аляксея Талстога, Міхаіла Шолахава, Канстанціна Федзіна... 

Даследванне Ірыны Чыкалавай, якое пабачыла ў год 110-годдзя з пачатку Першай сусветнай, — несумненна актуальная і патрэбная праца, з якой не лішнім будзе пазнаёміцца не толькі гісторыкам, але і сучасным палітолагам і публіцыстам. 

Набыць кнігу можна ў кнігарнях ААТ «Белкніга» і ў кнігарні «Акадэмкніга» у Мінску па адрасе: праспект Незалежнасці, 72. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.