Вы тут

Прадстаўнік НАН аб выніках палёту Васілеўскай на МКС


Запланаваныя для Марыны Васілеўскай эксперыменты на МКС выкананы. Аб гэтым журналістам расказаў намеснік начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці НАН Беларусі Іван Буча, перадае БелТА.


Фота БелТА

У Карагандзе ў гасцініцы «Касманаўт» прайшоў рабочы брыфінг, на якім прадстаўнікі розных службаў абмеркавалі ўсе дэталі вяртання экіпажа карабля «Саюз МС-24» з беларускай Марынай Васілеўскай у складзе.

«Я знаходзіўся на сувязі з Марынай Васілеўскай увесь перыяд яе знаходжання на Міжнароднай касмічнай станцыі. Сувязь, праўда, была аднабаковая — тэлефанавала яна. Канал спадарожнікавай сувязі быў праз амерыканскі Х’юстан. Тым не менш мы звязваліся кожны дзень», — сказаў Іван Буча.

Прадстаўнік НАН дадаў, што кожны дзень атрымліваў інфармацыю аб выкананні мерапрыемстваў навуковай праграмы з Цэнтра кіравання палётамі. «Акрамя таго, я атрымліваў інфармацыю і аб мерапрыемствах усёй праграмы палёту. Усё запланаванае на касмічны палёт, усе эксперыменты выкананы, што таксама было агучана на брыфінгу», — сказаў на заканчэнне ён.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.