Вы тут

Экіпаж «Саюз МС-24» па медыцынскім і псіхалагічным стане гатовы да пасадкі


Экіпаж карабля «Саюз МС-24» па медыцынскіх паказаннях і псіхалагічным стане гатовы да пасадкі. Аб гэтым журналістам паведаміў намеснік начальніка аэракасмічнай дзейнасці НАН Беларусі Іван Буча, перадае БелТА.


Фота БелТА

У Карагандзе прайшоў рабочы брыфінг, на якім прадстаўнікі розных службаў абмеркавалі ўсе дэталі хуткага вяртання экіпажа карабля «Саюз МС-24» з беларускай Марынай Васілеўскай у складзе.

«Падрыхтоўка да пасадкі пачалася яшчэ ў перыяд падрыхтоўкі да палёту. Цяпер усе сілы і сродкі, задзейнічаныя для пасадкі, прыведзены ў поўную гатоўнасць. На медыцынскім брыфінгу была даведзена інфармацыя, што самаадчуванне экіпажа ў складзе Алега Навіцкага, Марыны Васілеўскай і Лорел О’ Хара добрае. Экіпаж і па медыцынскіх паказаннях, і па псіхалагічным стане гатовы да пасадкі», — сказаў Іван Буча.

Паводле слоў прадстаўніка НАН, сілы і сродкі «Расавіяцыі», «Раскосмасу», Міністэрства абароны, Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва поўнасцю гатовы да забеспячэння пасадкі. «Размова ідзе як аб звычайным штатным, так і балістычным, аварыйным спусках», — падкрэсліў ён.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.