Вы тут

Ігар Карпенка: Выбраны годныя грамадзяне краіны


Сёння на тэрыторыі ўсёй краіны адбыліся выбары членаў Савета Рэспублікі. За будучых сенатараў свае галасы аддавалі дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню кожнай вобласці і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Кожны рэгіён і сталіца выбралі па восем сваіх прадстаўнікоў.


«Усё прайшло ў адпаведнасці з заканадаўствам, усе працэдуры былі выкананы, — адзначыў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка. — Выбраны годныя грамадзяне нашай краіны, якія маюць і асобасны, і прафесійны вопыт і нацэлены на тое, каб гэты вопыт прымяніць на практыцы ў інтарэсах нашай краіны і нашага народа».

Старшыня ЦВК узяў удзел у пасяджэнні дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Мінскай вобласці па выбарах членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання. Ён удакладніў, што, згодна з артыкулам 98 Выбарчага кодэкса, кандыдатам у члены Савета Рэспублікі можа быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 30 гадоў і пражыў на тэрыторыі адпаведнай вобласці не менш як пяць гадоў.

Мінскую вобласць у Савеце Рэспублікі будуць прадстаўляць: галоўны ўрач Мінскай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы Гарык Барсамян, дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» Аляксей Васільеў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валерый Гайдукевіч, дырэктар Маладзечанскай спецыяльнай школы-інтэрната Наталля Глінская, дырэктар Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Алена Жураўлёва, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Тамара Красоўская, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Салігорская птушкафабрыка» Іна Талкачова, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая.

На пасяджэнні сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання, якая прайшла ў Мінгарвыканкаме, было выбрана восем чалавек, якія прадставяць горад Мінск у Савеце Рэспублікі: галоўны ўрач дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі Ірына Абельская, кіраўнік прадстаўніцтва Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Акумулятарны Альянс» Дзмітрый Баскаў, дырэктар — галоўны рэдактар установы Адміністрацыі Прэзідэнта «Выдавецкі дом «Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 13 г. Мінска» Марына Ільіна, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Наталля Качанава, дырэктар дзяржаўнай установы «Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі» Алег Румо, галоўны ўрач установы аховы здароўя «Мінскі гарадскі клінічны анкалагічны цэнтр» Віктар Кандратовіч, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец.

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава адзначыла: «Асноўнай у дзейнасці Савета Рэспублікі з’яўляецца работа над законапраектамі. І тыя пасылы, якія дае нам Прэзідэнт, што ўсе законы павінны ісці ад жыцця, абсалютна апраўданыя. Таму мне бачыцца, што ў рабоце 8-га склікання яшчэ больш увагі трэба аддаваць рабоце з людзьмі, з працоўнымі калектывамі, з суб’ектамі гаспадарання для таго, каб адчуваць тое, што сёння неабходна вырашаць у эканоміцы, у сацыяльным развіцці краіны. Таму работа з людзьмі для дэпутатаў усіх узроўняў павінна стаяць у прыярытэце».

Важна і тое, што самі сенатары — гэта прадстаўнікі працоўных калектываў, якія ведаюць тыя праблемы, якія існуюць, дадала спікер.

«Прыёмы па асабістых пытаннях, сустрэчы ў працоўных калектывах, работа з моладдзю — гэта таксама дапамога ў нашай рабоце. Мы павінны часцей сустракацца з людзьмі, працаваць на апярэджанне магчымых пытанняў, якія ўзнікаюць у грамадзян у тым ці іншым рэгіёне. Работа чакаецца сур’ёзная, вялізная, бо кожны этап у гісторыі краіны, ды і любой дзяржавы, — гэта пэўныя выклікі і пагрозы. І мы бачым, што яны ёсць у тым ліку ў дачыненні да нашай краіны, таму мы павінны працаваць згуртавана, эфектыўна, на карысць народа і краіны», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Тым часам Брэстчына выбрала сваіх прадстаўнікоў у верхнюю палату парламента. Імі сталі: старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Брылевіч, генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Граніт» Эдуард Гаўрылковіч, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Бярозаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі» Таццяна Ігнацюк, галоўны ўрач установы аховы здароўя «Брэсцкая абласная клінічная бальніца» Аляксандр Карпіцкі, дырэктар Дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» Аляксандр Каркатадзэ, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі, генеральны дырэктар Брэсцкага абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі» Аляксандр Максімчук і дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Жураўлінае» Аляксандр Пышч.

Віцебшчыну ў Савеце Рэспублікі будуць прадстаўляць: генеральны дырэктар ААТ «Полацк-Шкловалакно» Ілья Ікан, старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Марковіч, дырэктар дзяржаўнай установы «Цэнтр культуры «Віцебск» Глеб Лапіцкі, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін, начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Ірына Ляўковіч, дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Вітбудтэхмаш» Андрэй Сідараў, начальнік Аршанскага вагоннага дэпо транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Барыс Ціхаміраў, дырэктар прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» па горадзе Наваполацку Алена Фурс.

У спіс членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання ад Гродзенскай вобласці ўвайшлі: начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык, намеснік дырэктара па развіцці сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Контэ Спа» Валянцін Байко, дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Конус» унітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі» Андрэй Жамойда, рэктар установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Ігар Жук, старшыня Воранаўскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Гродзенскі мясакамбінат» Алег Іваноў, начальнік філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» у Гродне Алена Стальбоўская, галоўны ўрач установы аховы здароўя «Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр» Андрэй Янушка.

На пасяджэнні дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Гомельскай вобласці па выніках тайнага галасавання на выбарах членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання ад Гомельшчыны выбраны: дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Ціхінічы» Юрый Васільцоў, старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч, ваенны камісар Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Гомсельмаш» Аляксандр Новікаў, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Камінтэрн» Ксенія Панцюхова, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы, генеральны дырэктар Гомельскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя» Людміла Сапега, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Ала Смаляк.

Па выніках тайнага галасавання членамі Савета Рэспублікі восьмага склікання ад Магілёўскай вобласці сталі: старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» Віктар Ананіч, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Беларускі цэментны завод» Ігар Сяргееў, генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз» Аляксей Кушнарэнка, галоўны інжынер — першы намеснік генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўхімвалакно» Канстанцін Сіроцін, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Аляксандр Багель, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, галоўны рэдактар Камунальнага выдавецкага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскія ведамасці» Ірына Петрусевіч і першы сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «БРСМ» Аляксандр Лук’янаў.

«Як і любы грамадзянін, я, вядома, бачу, што члены Савета Рэспублікі павінны прадстаўляць тэрыторыю, агульнадзяржаўныя задачы, якія стаяць перад нашай краінай, грамадствам у цэлым. Павінны валодаць сітуацыяй на месцах, як прымяняецца заканадаўства, бачыць нормы, якія патрабуюць удасканалення», — падсумаваў учарашнія выбары Ігар Карпенка.

ЦВК Беларусі плануе зацвердзіць вынікі выбараў членаў Савета Рэспублікі ад абласцей і Мінска, зарэгістраваць выбраных членаў Савета Рэспублікі на пасяджэнні ЦВК Беларусі 9 красавіка.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА, Маргарыта УШКЕВІЧ, Наталля КАПРЫЛЕНКА, Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.