Вы тут

Выстава «Салігорскія майстры» адкрылася ў Мінску


3 красавіка ў Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці адкрылася выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Салігорскія майстры», на якой былі прадстаўлены работы чатырнаццаці майстроў, трое з якіх маюць статус «народны майстар Рэспублікі Беларусь».


У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел доктар мастацтвазнаўства, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці» Яўген Сахута.

Доктар мастацтвазнаўства, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці» Яўген Сахута адкрывае выставу

— Значэнне падобных выстаў цяжка пераацаніць. Па-першае, гэта магчымасць для рэгіянальных майстроў узяць удзел у культурным жыцці сталіцы і краіны. Па-другое, гэта магчымасць для жыхароў і гасцей сталіцы пазнаёміцца з народнымі мастацкімі рамёствамі, якія захоўваюцца і развіваюцца ва ўсіх кутках Беларусі. — адзначыў у сваім выступе Яўген Сахута.
Адбылося ўзнагароджанне майстроў народнай творчасці, якія вызначыліся граматамі Беларускага саюза.
Кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі «Скарбонка» ГУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна» Мікалай Пратасеня, які мае статус «народны майстар Рэспублікі Беларусь», правёў аўтарскую экскурсію па выставе.

— Сёння мы адкрылі юбілейную выставу нашай студыі, якая мае на сённяшні дзень ужо саракагадовую гісторыю. На выстаўцы прадстаўлены работы членаў Салігорскага раённага аддзялення Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. У экспазіцыі вы можаце ўбачыць не толькі вырабы, вырабленыя на ганчарным станку, але і спосабам ручной лепкі. — распавёў чытачам партала

Экскурсію па выставе праводзіць кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь студыі «Скарбонка» Мікалай Пратасеня.

Выдавецкага дома «Звязда» Мікалай Пратасеня. — Тут прадстаўлена каля двухсот работ. Акрамя керамікі ўвагу наведвальнікаў прыцягваюць прадметы з саломкі, дрэва, тканін, карціны і шмат іншага.

Выстава будзе працаваць да 28 красавіка.


Мікалай Пратасеня з нумарам газеты «Звязда», у якой мы раней асвятлялі працу студыі «Скарбонка»

Віктар ІВАНЧЫКАЎ 

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».