Вы тут

З якімі цяжкасцямі і нязручнасцямі сутыкаюцца касманаўты на МКС


Астраном, дацэнт фізічнага факультэта МДУ (Расія) Уладзімір Сурдзін расказаў, з якімі цяжкасцямі і нязручнасцямі сутыкаюцца касманаўты ў час работы на МКС, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Касманаўтыка — гэта новая прастора для жыцця чалавека, неабсяжнае поле. Там патрэбны розныя спецыялісты. Напрыклад, псіхолагі. У Марыны (Васілеўскай. — Заўв. БелТА) непрацяглы палёт. А ўявіце сабе гадавы палёт экіпажа ў сціснутым лакальным становішчы. Паспрабуйце зачыніць сябе ў лакальнай абстаноўцы маленькім пакоі — можна страціць розум. А касманаўты ў такіх умовах напружана працуюць дзень і ноч», — сказаў Уладзімір Сурдзін.

Акрамя таго, адзначыў астраном, на МКС чутны бесперапынны шум: «Мала хто ведае, але касмічны модуль — гэта бесперапынны шум. Там жа няма натуральнай цыркуляцыі паветра, яго ганяюць вентылятары. І касманаўты даволі часта скардзяцца на бесперапынны шумавы фон».

Уладзімір Сурдзін дадаў, што касманаўты сутыкаюцца і з іншымі нязручнасцямі ў час работы на МКС. «У асабістых зносінах касманаўты гавораць, што там не вельмі прыемны пах. Там няма душа. Усё гэта стварае для чалавека шмат псіхалагічных праблем, з якімі трэба ўмець змагацца», — рэзюмаваў ён.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.