Вы тут

Размова з уйгурскімі школьнікамі


Творы беларускіх пісьменнікаў увайшлі ў анталогію сусветнай дзіцячай літаратуры, выдадзеную ў Алматы. 


Авут Масімаў — вядомы ўйгурскі пісьменнік. Жыве і працуе ў Алматы (Казахстан), дзе поруч з ім працуе невялікі атрад пісьменнікаў-суродзічаў. На тэрыторыі Казахстана, між іншым, пражывае 275 тысяч уйгураў. Агульная іх колькасць, увогуле ў свеце, — каля 13 мільёнаў. Болей усяго — у Кітаі: 12 мільёнаў 800 тысяч. Ва ўсім свеце развіваецца уйгурская нацыянальная літаратура. 

Перакладчык і дзіцячы пісьменнік Авут Масімаў з’яўляецца аўтарам 14 кніг. Працаваў у розных казахстанскіх газетах, у часопісе «Арзу». Зусім нядаўна пісьменнік падрыхтаваў і выдаў на уйгурскай мове аўтарскую анталогію перакладаў твораў дзіцячых пісьменнікаў з розных краін свету «Было ці не было...» : Ханса Крысціяна Андэрсена, Шарля Перо, Гермініі Цур Мюлен, Сакарыяса Тапеліўса, Ангела Карайлічава, Газароса Агаяна, Бейсенбая Сулейменава. Поруч з казкамі пісьменнікаў Даніі, Францыі, Аўстрыі, Фінляндыі, Балгарыі, Арменіі, Казахстана ў кнігу ўвашлі і творы дзіцячых пісьменнікаў Беларусі — Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Людмілы Рублеўскай, Алеся Карлюкевіча. 

Зборнік казак «Было ці не было...» выйшаў накладам 1000 экзэмпляраў. Зараз кніга распаўсюджваецца па ўсіх школах і гімназіях Казахстана, дзе вучоба вядзецца на уйгурскай мове. 

Застаецца спадзявацца, што стасункі паміж беларускімі і ўйгурскімі літаратарамі будуць пашырацца і надалей. У многім гэтаму, акрамя Авута Масімава, спрыяе уйгурскі літаратуразнаўца доктар філалагічных навук Алімжан Хамраеў. Ён не аднойчы выступаў у беларускіх літаратурна-мастацкіх перыядычных выданнях. 

Раман СЭРВАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.