Вы тут

У Гомелі канцэрт да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі сабраў каля тысячы чалавек


Дэлегацыі Бранскай і Арлоўскай абласцей Расійскай Федэрацыі прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах Гомельшчыны з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.


Госці Гомеля ўшанавалі памяць загінулых герояў Вялікай Айчыннай вайны на мемарыяле «Вечны агонь».

— Гэтае свята не патрабуе тлумачэння, яно вырасла на нашай гісторыі. Сёння мы ўмацоўваем гаспадарчыя сувязі і культурныя традыцыі, мы разам моцна стаім на нагах, незалежна ад абмежаванняў і санкцый. Так і будзе далей, — падзяліўся ў размове з журналістамі губернатар Арлоўскай вобласці Андрэй Клычкоў.

Аб тым, як актыўна развіваецца супрацоўніцтва паміж беларускімі і расійскімі рэгіёнамі нагадаў губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз.

— Мы ўзаемадзейнічаем па ўсіх напрамках: гэта і прамысловасць, і будаўніцтва, і сельская гаспадарка. У апошнія гады ўсё больш актыўна ўзаемадзейнічае наш бізнес: на форумах, буйных эканамічных сустрэчах. І ўсё ж аснова — гэта нашы дзеці. Важна, што праводзім для іх спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, яны спаборнічаюць у хакеі, футболе, валейболе. Сябруюць і развіваюць брацтва, — зазначыў кіраўнік расійскага рэгіёна. 

— Мы адзіны народ, у нас агульныя карані, мы прайшлі ліхалецце вайны, мы выхаваны на адной ідэалогіі, — звярнуўся да ўдзельнікаў святочнага мерапрыемства з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко. — У святле таго, як змяняецца геапалітычная сітуацыя, мы павінны захаваць падмурак для развіцця Саюзнай дзяржавы — нашы карані, духоўнасць і маральнасць.

Як звярнуў увагу Іван Крупко, двухбаковае супрацоўніцтва паміж Гомельскай вобласцю і расійскімі рэгіёнамі сёння падмацавана 37 дагаворамі, рэалізуюцца 89 пагадненняў. На тэрыторыі Гомельшчыны зарэгістравана 450 прадпрыемстваў з расійскім капіталам.

— Наша вобласць актыўна ўключана ў інтэграцыйную дзейнасць. Узаемная эканамічная выгада неаддзельная ад гуманітарнага складніка, які задае маральны камертон адносінам. Тысячы нітак звязваюць беларускія і расійскія прадпрыемствы. Яшчэ больш трывалыя — брацкія сувязі жыхароў нашых краін, — падкрэсліў Іван Крупко.

Для ўрачыстага сходу з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Гомелі падрыхтавалі канцэртную праграму ад беларускіх і расійскіх калектываў. Гледачы ўбачылі відэазвароты з віншаваннямі ад кіраўнікоў розных рэгіёнаў.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.