Вы тут

Аб’ём эканомікі рэгіёну Вялікага заліва склаў амаль 2 трыльёны долараў


Агульны аб’ём эканомікі рэгіёну Вялікага заліва Гуандун—Сянган—Аамэнь, які займае менш за 0,6 працэнта тэрыторыі Кітая, у мінулым годзе перавысіў 14 трыльёнаў юаняў (каля 1,97 трлн. долараў), што складае адну дзевятую ВУП КНР. Аб гэтым паведамілі мясцовыя ўлады, перадае «Сіньхуа».


Першы намеснік кіраўніка канцылярыі рэгіёну Вялікага заліва ў правінцыі Гуандун Чжу Вэй адзначыў, што агульны аб’ём эканомікі рэгіёну ў 2018 годзе складаў 10,8 трыльёна юаняў і за апошнія пяць гадоў павялічыўся на 3,2 трлн. юаняў. Паводле меркавання Чжу Вэя, тут павышаецца патэнцыял навукова-тэхнічных інавацый, паляпшаецца транспартная сетка, узнікаюць зручныя платформы супрацоўніцтва, удасканальваецца дзелавое асяроддзе.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.