Вы тут

Вальфовіч наведаў у Нацыянальным універсітэце абароны Казахстана беларускі навучальны клас


Падчас візіту ў Астану Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч наведаў Нацыянальны ўніверсітэт абароны Рэспублікі Казахстан, дзе азнаёміўся з беларускім навучальным класам, паведамляе БелТА.


Фота Белтэлерадыёкампаніі

Прапанова аб стварэнні беларускай аўдыторыі была вылучана ў кастрычніку 2021 года ў рамках візіту дэлегацыі Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі ў Казахстан і накіравана на інфармаванне будучых казахстанскіх афіцэраў аб гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта ініцыятыва была падтрымана казахстанскімі калегамі.

19 кастрычніка 2023 г. адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця беларускага класа. Сімвалічна, што тэматычная накіраванасць навучальных стэндаў прысвечана стратэгічнай наступальнай аперацыі «Баграціён», праведзенай у 1944 годзе на тэрыторыі Беларусі, а ўрачыстае мерапрыемства праведзена напярэдадні года 80-годдзя вызвалення беларускай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У аўдыторыі таксама прадстаўлена інфармацыя аб стварэнні і сучасным стане Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Ва ўмовах спроб фальсіфікацыі гісторыі і гераізацыі фашызму краінамі ажыццяўляецца работа па захаванні гістарычнай памяці. Стварэнне гэтай аўдыторыі мае вялікае сімвалічнае значэнне для далейшага ўмацавання супрацоўніцтва паміж ваеннымі ведамствамі Беларусі і Казахстана ў працэсе падрыхтоўкі маладых афіцэраў.

Сёння арміі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан шануюць памяць і прадаўжаюць слаўныя баявыя традыцыі сваіх продкаў, сумесна абараняючы мір і спакой сваіх народаў.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.