Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі


Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.


Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Гэтае свята вось ужо чвэрць стагоддзя ўвасабляе волю брацкіх народаў разам уладкоўваць агульны саюзны дом дзеля будучых пакаленняў. За невялікі па гістарычных мерках перыяд мы шмат чаго дасягнулі і можам па праве ганарыцца сваімі поспехамі.

Нягледзячы на няпростыя знешнія ўмовы, нам удалося не дапусціць спаду вытворчасці, захаваць занятасць і дынаміку развіцця эканомікі.

Выпускаецца канкурэнтаздольная інавацыйная прадукцыя, рэалізоўваюцца высокатэхналагічныя праекты ў атамнай энергетыцы, аўтамабіле- і станкабудаванні, транспарце. Расце доля айчынных камплектавальных і распрацовак. Крок за крокам мы асвойваем новыя рынкі, узяты курс на скарачэнне затрат і павышэнне якасці саюзных тавараў і паслуг.

Беларусь і Расія ўпэўнена ідуць да навукова-тэхналагічнага суверэнітэту і знаходзяць неабходныя рэзервы для далейшага развіцця.

Бачныя вынікі ёсць не толькі ў традыцыйных галінах. Рэальныя поспехі, сапраўдныя прарывы дасягнуты па такіх найскладанейшых, навукаёмістых кірунках, як матэрыялазнаўства, авіябудаванне, мікраэлектроніка і касмічныя даследаванні. Упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі на МКС працуе беларуская касманаўтка.

Але самае галоўнае, што Саюз мае значна выражаную сацыяльную накіраванасць. Грамадзяне дзвюх краін карыстаюцца роўнымі правамі і гарантыямі, могуць на справе адчуць перавагі жыцця, работы, вучобы і падарожжаў у рамках Саюзнай дзяржавы без абмежаванняў. І гэта далёка не поўны пералік дасягненняў, якія дазваляюць мільёнам беларусаў і расіян з упэўненасцю пазіраць у заўтрашні дзень.

Адзінства нашых брацкіх народаў сфарміравалі агульныя культура, светапоглядныя каштоўнасці і гісторыя, якую мы свята захоўваем і аберагаем.

У ліпені гэтага года мы разам урачыста адзначым 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а ў маі 2025 года — 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне — дзве найважнейшыя даты ў жыцці беларускага і расійскага народаў як памяць аб подзвігу гераічных продкаў, якія далі мір і свабоду народам Еўропы, і прыклад адзінства, стойкасці і згуртаванасці для ўсіх нас.

У гэты ўрачысты дзень віншую вас, дарагія сябры, з нашым агульным святам і ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту.

Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.