Вы тут

Хто сёлета зможа паступіць у ВНУ без іспытаў?


Кожная ўступная кампанія нясе ў сябе змены, якія для абітурыентаў з’яўляюцца несумненнымі бонусамі. Сёлета, паводле слоў міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванца, колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ краіны павялічыцца на тры тысячы. Да трох універсітэцкіх ліцэяў, выпускнікі якіх пры пэўных умовах маглі паступіць у свае ВНУ без іспытаў, дадалося яшчэ два — БДТУ і ВДУ імя П. М. Машэрава. З 2024 года медалісты змогуць паступаць без экзаменаў на ўсе спецыяльнасці ў любыя рэгіянальныя ВНУ, а ў сталічныя — на найбольш запатрабаваныя эканомікай краіны. Выпускнікі каледжаў з чырвоным дыпломам таксама змогуць паступаць без іспытаў па сваім профілі.


Фота БелТА

А 21 сакавіка Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову № 197 «Аб пераліках профільных класаў (груп) прафесійнай накіраванасці і спецыяльнасцяў», на якія выпускнікоў гэтых класаў будуць залічаць без экзаменаў. У спіс такіх профільных уваходзяць класыпедагагічнай, спартыўна-педагагічнай, інжынернай, аграрнай і ваенна-патрыятычнай накіраванасці.

Пералік спецыяльнасцяў, на якія могуць быць залічаныя без іспытаў выпускнікі названых класаў, досыць вялікі. Напрыклад, выпускнікоў ваенна-патрыятычных класаў могуць залічыць у Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь на 17 спецыяльнасцяў, а таксама на дзве спецыяльнасці ваеннага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (радыяцыйная, хімічная і біялагічная абарона; геаінфармацыйныя сістэмы), на тры спецыяльнасці ваенна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (эканоміка і кіраванне; эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў, будаўніцтва будынкаў і збудаванняў), дзве спецыяльнасці на ваенным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (сістэмы і сеткі інфакамунікацый; радыёсістэмы і радыётэхналогіі). Для іх адчыненыя дзверы ваеннага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі (эксплуатацыя аэрадромаў і сродкаў наземнага забеспячэння палётаў) і ваенна-транспартнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (кіраванне сістэмамі транспартнага і аўтатэхнічнага забеспячэння. У гэтым жа спіску ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (тылавое забеспячэнне войскаў) і інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь (пагранічная бяспека).

Акрамя гэтага, прававы акт скарэкціраваў Палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, зацверджанае Пастановай Савета Міністраў ад 6 чэрвеня 2006 года № 714. У прыватнасці, удакладняецца пералік асоб, якія дапускаюцца да ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні. Да іх аднесены тыя, хто мае агульную сярэднюю адукацыю; асвойвае ў XІ класе змест адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі; асвойвае ў XІ (XІІ) класе змест адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі; мае прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй або хто атрымлівае яе на апошнім курсе: тыя, хто мае сярэднюю спецыяльную адукацыю або атрымлівае яе на апошнім курсе.

Алена ВІНАГРАДАВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.