Вы тут

Мінадукацыі вызначыла тэрміны і пункты правядзення ЦТ сёлета


Міністэрства адукацыі вызначыла тэрміны і пункты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання сёлета. Гэта прадугледжана ведамаснай пастановай ад 12 сакавіка 2024 года нумар 28, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальнай прававы інтэрнэт партал.


Фота: БелТА

ЦТ па прадметах пройдзе сёлета з 27 мая па 6 чэрвеня. Так, па беларускай мове — 30 мая, рускай мове — 30 мая, грамадазнаўству — 27 мая, 6 чэрвеня, матэматыцы — 27 мая, 3 чэрвеня, біялогіі — 27 мая, 3 чэрвеня. ЦТ па замежнай мове (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай) адбудзецца 27 мая, 3 чэрвеня, па хіміі — 27 мая, 6 чэрвеня, па фізіцы — 27 мая, 6 чэрвеня, па гісторыі Беларусі — 27 мая, 6 чэрвеня, па геаграфіі — 27 мая, 3 чэрвеня, па сусветнай гісторыі (найноўшы час) — 27 мая, 3 чэрвеня.

Рэзервовымі днямі вызначаны: 19 чэрвеня (у гэты дзень можна будзе прайсці тэст па ўсіх прадметах), 23 чэрвеня (гэта другая дата для здачы экзамену па рускай і беларускай мовах), 21 чэрвеня (па астатніх прадметах, якія ўваходзяць у спіс навучальных прадметаў для правядзення ЦТ) ).

Зарэгістравацца для праходжання ЦТ неабходна з 9 па 22 красавіка. Пры гэтым час працы пунктаў рэгістрацыі — з 9.00 да 19.00 (у суботнія (13 і 20 красавіка) дні — з 9.00 да 18.00). Рэгістрацыя для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні пройдзе з 10 па 14 чэрвеня.

Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, традыцыйны — 11.00. Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца з 1 ліпеня.

Пастановай таксама ўстаноўлены пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі правядзення ЦТ і пунктамі рэгістрацыі для праходжання ЦТ. У яго ўвайшло 40 устаноў адукацыі ў буйных раённых, абласных цэнтрах і сталіцы. Акрамя таго, прававым актам зацверджана Інструкцыя аб вызначэнні патрабаванняў да арганізацыі пунктаў рэгістрацыі для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання, аўдыторый (памяшканняў) для правядзення цэнтралізаванага тэсціравання.

Згодна з дакументам база даных абітурыентаў фарміруецца з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Агульнарэспубліканскі банк даных удзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання», абітурыенты размяркоўваюцца па аўдыторыях у пунктах правядзення цэнтралізаванага тэсціравання з выкарыстаннем спісаў абітурыентаў, складзеных метадам выпадковага выбару.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.