Вы тут

У Беларусі рыхтуюцца да серыйнай вытворчасці айчынных легкавых электрамабіляў


У Беларусі рыхтуюцца да серыйнай вытворчасці айчынных легкавых электрамабіляў. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1», паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Зацверджана комплексная праграма па выпуску доследна-прамысловай партыі беларускіх электрамабіляў у колькасці пяці штук. Няма ніякіх сумненняў, што пастаўленая задача будзе выканана ва ўстаноўленыя тэрміны. Плануем у жніўні-верасні завяршыць вытворчасць гэтых пяці легкавых электрамабіляў. Далей пробная эксплуатацыя і выпрабаванні. Да канца года плануем падысці да серыйнай вытворчасці гэтых электрамабіляў», — сказаў Пётр Пархомчык.

Таксама ў планах — вытворчасць усёй кампанентнай базы для айчынных электрамабіляў на прадпрыемствах Міністэрства прамысловасці. Вызначаны канкрэтныя заводы, якія рыхтуюцца да выпуску неабходных кампанентаў.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.