Вы тут

Міцкевіч: Мы тут першапраходцы


Начальнік сакратарыята Усебеларускага народнага сходу Валерый Міцкевіч расказаў аб унікальнасці УНС, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«У многіх рэчах наша краіна — першапраходзец. Мы ў свой час стварылі першую эталонную электронную базу заканадаўства. Так, у розных краінах па-рознаму было, але такой паўнацэннай эталоннай базы не было ні ў кога, — расказаў Валерый Міцкевіч. — І тут у такім выглядзе УНС — мы першапраходцы таксама. У тым ці іншым выглядзе ёсць у розных краінах — паглядзець на КНР, Казахстан. Але там у любым выпадку па-іншаму. У кожнага свае асаблівасці. Але на ўзроўні Канстытуцыі, са сваімі паўнамоцтвамі — гэта толькі ў нас».

УНС — унікальны дзяржаўны орган, які адлюстроўвае нашы нацыянальныя, гістарычныя традыцыі, адзначыла намеснік старшыні Канстытуцыйнага Суда Наталля Карповіч. «Наданне статусу канстытуцыйнага органа забяспечвае ўбудаванне яго ў сістэму дзяржаўнай улады, — падкрэсліла яна. — Цяпер цікавасць да правядзення Усебеларускага народнага сходу, яго канстытуцыйнага статусу велізарны. Яго статус вывучаецца і на ўзроўні міжнародных арганізацый, юрыстаў. Можам знайсці вялікую колькасць публікацый па гэтым пытанням. Вельмі вялікая ўвага да дзейнасці Усебеларускага народнага сходу і якім чынам у далейшым пойдзе яго развіццё. Формы сувязі ўлады з народам могуць быць абсалютна рознымі ў розных краінах. Мы выбралі вось такую і надалі ёй дакладную прававую форму».

«Калегі з іншых краін, вядома, цікавяцца, — дадала сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Алена Балдоўская. — Удакладняюць, якія ў УНС паўнамоцтвы, як адбываецца абранне дэлегатаў. Усе гавораць: гэта цікава, будзем глядзець, як вы будзеце далей развівацца».

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.