Вы тут

Аўтару «Стойкага алавянага салдаціка» прысвячаецца


Аўтара сусветна вядомых казак «Прынцэса на гарошыне», «Брыдкае качаня», «Дзікія лебедзі», «Два браты» і іншых твораў Ханса Крысціяна Андэрсена (1805 — 1875) ведаюць, здаецца, дзеці ўсёй планеты Зямля. Хаця, дарэчы, сам пісьменнік даволі часта абураўся, калі яго называлі дзіцячым пісьменнікам. Існуе каля дзесяці кніжных выданняў дацкага пісьменніка на беларускай мове. 


 

Толькі што ў Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга пра самога дацкага пісьменніка — «Великий сказочник» Таццяны Маісеевай. Аўтар расказвае пра дзяцінства славутага казачніка, пра тое, як фарміраваўся яго талент, якімі былі першыя крокі ў літаратуры. Невялікі памерамі біяграфічны нарыс складаецца з кароткіх раздзелаў: «На казачным востраве горад цудоўны», «Рэальнасць і фантазіі», «Адна з любімых мясцін», «Вядомым зрабіцца — вучыцца трэба», «Ад афіш, тэатра і гісторый — да творчасці»..." Як і ён сам, персанажы яго гісторый і бессмяротныя, і бясстрашныя...Сядзіць на камяні бронзавая Русалачка, гераіня знакамітай яго казкі — сімвал Капенгагена. Маракі з усяго свету дораць ёй кветкі; гавораць, што яна прыносіць шчасце..." — так завяршае Таццяна Маісеева аповяд і пра свайго любімага пісьменніка. 

Кніга «Великий сказочник» выйшла накладам 1 000 экзэмпляраў. Ілюстрацыі аформіў мастак Алег Грубін. Між іншым, ілюстрацыі даволі красамоўныя, гаваркія, дапамагаюць уявіць атмасферу, якая суправаджала класіка сусветнай літаратуры на ўсіх этапах яго жыцця. 

Таццяна Маісеева — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Расіі. Друкуецца ў часопісе «Родная прырода», з’яўляецца аўтарам папулярнага маскоўскага выдання «Юный натуралист». У сааўтарстве з Андрэем Матвеенка выдала кнігі для дзяцей: «Знакомые незнакомцы. Рассказы о природе», «Спасибо, Марта! Животные рядом с нами», «Лесов таинственная сень...Сказки и были для детей и взрослых», «Услышать листика шуршанье... Рассказы о природе». 

Новую кнігу Таццяны Маісеевай «Великий сказочник» можна набыць непасрэдна ў Выдавецкім дломе «Звязда» па адрасе: Мінск, вул. Захарава, 19 альбо — у кнігарнях ААТ «Белкніга» па ўсёй краіне ці кнігарні «Акадэмкніга» у Мінску па адрасе: праспект Незалежнасці, 72. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.