Вы тут

Сакратар ЦВК ахарактарызавала дэпутатаў новага складу Палаты прадстаўнікоў


Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Алена Балдоўская ахарактарызавала дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання, паведамляе БелТА. 


Фота БелТА

«У парламент заўсёды выбіраюцца дастойныя людзі. Мне здаецца, у гэтую кампанію, у Адзіны дзень галасавання нашы выбаршчыкі зрабілі абдуманы выбар. Людзі выбіралі свайго дэпутата, да якога яны заўтра змогуць пайсці з нейкім пытаннем. Думаю, усе слухалі выступленні парламентарыяў па тэлебачанні. Можна было заўважыць людзей, якія ўмеюць выступаць на публіцы, гавораць аб патрэбным, аб тым, што людзей сёння хвалюе, — сказала Алена Балдоўская. — На мой погляд, парламент вельмі моцны, кампетэнтны і вельмі дасведчаны. 73 працэнты выбраных парламентарыяў – Гэта людзі, якія займалі кіруючыя пасады. Гэта кажа аб тым, што ў людзей ужо ёсць назапашаны прафесійны і лідарскі досвед. Вельмі вялікі адсотак кіраўнікоў непасрэдна прадпрыемстваў і дзяржаўных органаў. Зразумела, што гэта людзі з вялікім патэнцыялам, з велізарным багажом ведаў і досведу за плячыма».

Паводле яе слоў, зноў выбраны дэпутацкі корпус прадстаўляе самыя разнастайныя сферы дзейнасці. «Ва ўсіх як мінімум адна вышэйшая адукацыя. Многія скончылі Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце на базе вышэйшай адукацыі. У 10 чалавек ёсць вучоныя званні і ступені. У 38% парламентарыяў ёсць дзяржаўныя ўзнагароды. Гэтыя лічбы пра многае гавораць. Яны гавораць аб тым, якія людзі выбраны ў Палату прадстаўнікоў», — адзначыла сакратар ЦВК.

«Што датычыцца пераемнасці, 20 чалавек пераабіраліся на новы тэрмін. Гэта людзі, якія маюць бясцэнны вопыт заканатворчай дзейнасці. Таму што пасля рэспубліканскага рэферэндуму ўсе памятаюць, якую вялізную колькасць нарматыўных прававых актаў прыйшлося прапусціць праз сябе парламенту. Гэтыя людзі падзеляцца, вядома, сваім бясцэнным вопытам з новымі парламентарыямі. А новыя парламентарыі, што зразумела, унясуць свае новыя павевы, погляды, ідэі са сваіх рабочых месц, кіруючыся сваім вопытам», — дапоўніла Алена Балдоўская.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.