Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта каталікам Беларусі


Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 31 сакавіка 2024 года

Дарагія суайчыннікі!

Шчыра віншую вас са святам Вялікадня.


Фота Віктара Іванчыкава

Яно нясе ў сабе глыбокі сэнс жыватворнай веры ў вечныя ідэалы дабра і справядлівасці.

Уваскрэсенне Хрыстова аб’ядноўвае нас вакол сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцяў, вяртае да спрадвечных якасцяў беларускага народа: самаахвяравання, брацкай узаемадапамогі і імкнення служыць роднай зямлі.

У велікодныя дні сэрца кожнага верніка перапаўняецца вялікай радасцю, якая ўмацоўвае дух, усяляе надзею на светлую будучыню.

Няхай Вялікдзень натхняе вас на добрыя справы і напаўняе жыццё любоўю. Моцнага здароўя, шчасця, міру і згоды вам і вашым блізкім.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.