Вы тут

У Акадэміі МУС адкрылі навучальную лабараторыю кафедры крыміналістычных экспертыз


Абсталяванне лабараторыі ажыццёўлена пры падтрымцы ТАА «Рэгула», якое з’яўляецца адным з вядучых вытворцаў высокатэхналагічнага экспертнага абсталявання ў свеце.


Чырвоную стужку ва ўрачыстай абстаноўцы перарэзалі начальнік акадэміі генерал-маёр міліцыі Аляксандр Васільеў і дырэктар ТАА «Рэгула» Іван Шумскі.

Сярод навінак, якія з’явіліся ў распараджэнні кафедры і будучых судовых экспертаў, відэаспектральны кампаратар, люмінесцэнтны мікраскоп, трынаццаць аўтаматызаваных працоўных месцаў эксперта, якія ўключаюць прыборы кантролю сапраўднасці дакументаў і крыміналістычныя лупы рознага прызначэння.

Лабараторыя атрымала і два поўныя пакеты праграмнага забеспячэння з базамі даных, якія змяшчаюць разгорнутую інфармацыю аб сродках абароны дакументаў і грашовых білетаў усіх дзяржаў свету. Дадзенае праграмнае забеспячэнне таксама распрацавана кампаніяй «Рэгула». Дзякуючы падтрымцы кіраўніцтва акадэміі ўсё атрыманае тэхнічнае абсталяванне забяспечана новай сучаснай камп’ютарнай тэхнікай.

Аналагаў навучальнай лабараторыі кафедры крыміналістычных экспертыз Акадэміі МУС па ўзроўні тэхнічнай аснашчанасці ў краіне няма.

Удзельнікамі падзеі сталі намеснікі кіраўніка акадэміі палкоўнікі міліцыі Аляксей Башан і Руслан Цясленка, кіраўніцтва следча-экспертнага факультэта і кафедры крыміналістычных экспертыз, прафесарска-выкладчыцкі склад і курсанты.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Акадэміі МУС

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.