Вы тут

Як рэагаваць на правакацыі, чаму мы больш не «лапцёжнікі» і што прыярытэт з прыярытэтаў?


Рабочы графік Прэзідэнта штодтыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы ўдзяляе пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Адзнакі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя. Сабралі топ-5 цытат кіраўніка дзяржавы за мінулы тыдзень, якія акрэсліваюць сітуацыю ў розных сферах жыцця краіны і задаюць вектары яе развіцця. 


Фота: БелТА

1. «Сам Бог загадаў нам тут працаваць разам, паколькі, як вы ведаеце, у Беларусі гэтаму напрамку ўдзяляецца велізарная ўвага. Мы заўсёды будзем удзяляць яму ўвагу, бо на гербе нашай краіны — у тым ліку і лён», — сказаў Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак падчас сустрэчы з губернатарам Омскай вобласці Віталем Хацэнка. Гэты рэгіён з’яўлецца адным з лідараў у Расіі па вырошчванні лёну-даўгунцу, асаблівай для Беларусі культуры. Прэзідэнт паведаміў, што Беларусь мае ўсе магчымасці закрыць патрэбы гэтага расійскага рэгіёна ў сучаснай і надзейнай тэхніцы па ўборцы лёну. Прэзідэнт Беларусі часта сустракаецца з кіраўнікамі расійскіх рэгіёнаў. Накірункі супрацоўніцтва традыцыйныя — сельская гаспадарка, прамысловасць, культурна-гуманітарная сфера. Але беларускі лідар звяртае асаблівую ўвагу на тыя моманты, у якіх супрацоўніцтва можа быць найбольш эфектыўным і выгадным для абодвух бакоў. У выпадку з Омскай вобласцю — гэта лён. 

2. «Публічна скажу: любая правакацыя павінна спыняцца ўзброеным шляхам. Няма чаго з імі жартаваць. Парушылі дзяржаўную граніцу — да знішчэння. Ніхто не павінен ні з кім цырымоніцца. І мы так і будзем рабіць. Бо калі мы будзем жаваць соплі, ведаеш, што будзе... Таму любое парушэнне дзяржаўнай граніцы — на знішчэнне. Яны разумеюць толькі сілу», — заявіў Прэзідэнт падчас рабочай паездкі ў Ашмянскі раён у аўторак. Тут кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з ходам праверкі баявой гатоўнасці, якая зараз праходзіць ва Узброеных сілах.

Камандуючы войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Аляксандр Навуменка ў сваім дакладзе адзначыў, што цяпер на тэрыторыі некаторых краін, сярод якіх Літва і Польшча, праводзяцца вучэнні «Квадрыга-2024». У рамках вучэння на палігоне Пабрада, што за 15 кіламетраў ад дзяржаўнай граніцы Беларусі, сканцэнтраваны тры батальёны (пяхотны і механізаваны батальёны ФРГ і танкавы батальён ЗША). Напружаная абстаноўка патрабуе рашучасці. 

3. «Мы паціху „лапці“ скідаем і абуваем нармальны абутак. Каб ніколі пра вас не казалі пасля мяне, што вы лапцёжнікі. Не, мы касмічная дзяржава і гэта мы зрабілі дзякуючы таму, што праводзілі правільную палітыку, прабачце за нясціпласць. Мы не біліся з расіянамі, а многаму вучыліся ў іх», — сказаў кіраўнік дзяржавы, каментуючы палёт першага грамадзяніна суверэннай Беларусі ў космас. Па яго словах, дзякуючы палёту Марыны Васілеўскай Беларусь не толькі атрымала імідж краіны, здольнай выхаваць і запусціць у космас нават жанчыну, далікатнае стварэнне, але і цэлую касмічную галіну. Таксама Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што як «жаночы Прэзідэнт» не мог не даверыць гэтую пачэсную місію жанчыне. 

4. «Самая міралюбівая краіна ў свеце — Беларусь. Мы хочам толькі міру. І не трэба нас папракаць, што мы збіраемся супраць Захаду ваяваць. Дакладна ніхто ў Расіі не збіраецца ваяваць з НАТА. Але калі тузануцца ў гэтым напрамку — адказ будзе імгненным. Мы ўсе ўстанем, як Брэсцкая крэпасць», — падобныя заявы беларускі лідар рабіў неаднойчы. Але гэта той самы выпадак, калі паўтарэнне лішнім не бывае. 

5. «Калі ўвогуле казаць, эканоміка — гэта прыярытэт прыярытэтаў. Уся фінансавая дзейнасць павінна быць падпарадкавана інтарэсам эканомікі, чаго б нам гэта ні каштавала. Гэта галоўнае, інакш навошта такая фінансавая сістэма», — падкрэсліў Прэзідэнт, звяртаючыся да адказных за эканоміку краіны, асоб падчас дакладу аб дзейнасці банкаўскай сістэмы краіны. І няхай, ва ўмовах санкцый беларуская эканоміка спраўляецца з выклікамі і пагрозы, расслабляцца нельга, што неаднаразова звяртаў увагу Прэзідэнт.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.