Вы тут

Якая ежа паляпшае работу мозга?


Здольнасці мозгу вызначаюцца не толькі генетыкай і ментальнымі нагрузкамі, але і харчаваннем. Не ўсе прадукты, якія прысутнічаюць у нашым рацыёне карысныя для мозгу. Жадаеце павялічыць свой патэнцыял, развіць добрую памяць і канцэнтрацыю ўвагі, пачынайце правільна харчавацца. Як стымуляваць гэтыя здольнасці з дапамогай прадуктаў і якой ежы аддаваць перавагу, вы даведаецеся ў гэтым артыкуле.


Якія напоі варта піць для паляпшэння работы мозгу?

Навукоўцы лічаць, што зялёны чай павялічвае кароткатэрміновую сінаптычную пластычнасць галаўнога мозгу. Таксама ў складзе чаю прысутнічае кафеін, якія заражае чалавека бадзёрасцю і актывізуе разумовыя здольнасці. Пастаяннае спажыванне зялёнага чаю спрыяе паляпшэнню памяці і павышэнню здольнасці да канцэнтрацыі.

Какава змяшчае рэчывы, якія паляпшаюць памяць і стымулююць працу галаўнога мозгу, а таксама нармалізуюць у крыві ўзровень халестэрыну. Какава прызнаны лідэрам па змесце многіх карысных мікраэлементаў.

Адмоўцеся ад шкодных звычак

  • Алкаголь і курэнне руйнуюць структуры мозгу і праводзяць да спазму сасудаў.
  • Знізьце ужываннем слодычаў, якія змяшчаюць лішак рафінаванага цукpу і транж-жыроў (печыва, торты, пірожныя, батончыкі, шакаладныя пліткі). Яны знясільваюць сасуды галаўнога мозгу, што з часам можа прывесці да атэрасклерозу.
  • Не дасалівайце. Адмоўна ўплывае на судзінкавую сістэму соль, якую таксама варта выключыць з рацыёну. Яе лішак у арганізме сканчае сценкі судоў, затрымлівае вільгаць і павышае ціск. Гэта зніжае развіццё разумовых здольнасцяў.

Якая ежа паляпшае работу мозга?

Ліставая зеляніна, такая як капуста, шпінат і брокалі, багатая карыснымі для мозгу пажыўнымі рэчывамі. Гэта вітамін К, лютэін, фоліевая кіслата і бэта-каратын. Даследаванні навукоўцаў паказваюць, што гэтыя раслінныя прадукты запавольваюць зніжэнне кагнітыўных здольнасцяў. Гэтыя прадукты спрыяюць захаванню маладосці галоўнага мозгу і падтрымлівае яго здароўе доўгія гады. 

Курага, разынкі, чарнасліў, інжыр, фінікі і іншая сушаная садавіна і ягады зніжаюць узровень «дрэннага» халестэрыну ў крыві, чысцяць сасуды галаўнога мозгу ад халестэрынавых бляшак, паляпшаюць памяць і канцэнтрацыю ўвагі, дапамагаюць захаваць добрую каардынацыю.

Цёмны шакалад утрымлівае асаблівы склад антыаксідантаў — флаваноіды. Яны ўмацоўваюць участкі мозгу, адказныя за памяць і навучанне. Рэгулярнае ўжыванне цёмнага шакаладу здольна прадухіліць такія дэгенератыўныя захворванні, як хвароба Альцгеймера і дэменцыя.

Бананы ўтрымліваюць трыптафан, які дапамагае выпрацоўцы сератаніну, гармону шчасця. Таксама, багатая крыніца вітаміна B6 у бананах дапамагае паменшыць узровень стрэсу. А мозг, у сваю чаргу, можа павысіць наш настрой, калі мы атрымліваем новыя веды і вырашаем задачы.

Злакі. Авёс, пшаніца, грэчка, ячмень, дзікі рыс — усе гэтыя купы пры штодзённым ужытку паскараюць кровазварот, што спрыяе насычэнню мозга кіслародам. Акрамя таго, цэльназернавыя ўтрымоўваюць у сваім складзе фоліевую кіслату і вітамін B6, якія проста неабходна для здаровага функцыянавання галаўнога мозгу.

Вітаміны для паляпшэння працы мозгу і памяці:

  • L-тэанін
  • BCAA
  • L-гліцын
  • L-карніцін
  • L-трыптафан
  • Амінакіслотныя комплексы
  • L-лейцын
  • В6
  • К

Якія травы і прыправы карысныя для мозгу?

Пятрушка. Адным з найважнейшых кампанентаў гэтай расліны з’яўляецца вітамін К, вітамін, які жыццёва неабходны нашаму арганізму, і пра які часта забываюць.

Рамонак. Дапамагае пры нервовых перагрузках стомленасці і бессані. Лічыцца таксама, што, калі рэгулярна піць гарбату і настоі з рамонка, гэта станоўча адаб’ецца на памяці, якасці сну і працаздольнасці.

Гваздзік. Забяспечвае стрэсаўстойлівасць. Эфірныя маслы, якія знаходзяцца ў гваздзіку, спрыяюць паслабленню цягліцавай напругі і паляпшэнню псіхалагічнага стану. Комплекс вітамінаў B, якія ўваходзяць у склад бутонаў гваздзіковага дрэва, здымае стрэс, напругу, паляпшае памяць, стымулюе працу мозгу.

Часнок. Пры ўжыванні аказвае ўздзеянне на сасуды мозгу, здымаюцца спазмы і ішэмія. Пры штодзённым ужыванні часныку рызыка развіцця атрафічных і дэгенератыўных захворванняў значна зніжаецца.

Куркума неабходна для абнаўлення клетак мозгу. І гэта вельмі карыснае ўздзеянне! Сучасныя даследаванні даказваюць, што куркумін узмацняе сувязі паміж нейронамі, стымулюе разумовую дзейнасць, паскарае абнаўленне клетак мозгу, а таксама павышае ўзровень сератаніна і дафаміна, якія напрамую ўплываюць на добры настрой.

Акрамя таго, працу мозга дапамагае палепшыць свежае паветра, прагулкі, фізічныя нагрузкі і паўнавартасны сон выдатна актывізуюць кровазварот мозгу, насычаюць яго кіслародам і паляпшаюць тонус сасудаў.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?