Вы тут

Балдоўская: Адзіны дзень галасавання праведзены на высокім арганізацыйным і інфармацыйным узроўні


Адзіны дзень галасавання праведзены на высокім арганізацыйным і інфармацыйным узроўні. Аб гэтым заявіла сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Алена Балдоўская, паведаляе БелТА. 


«Зыходзячы з той ацэнкі, якая была дадзена арганізацыі выбараў і кіраўніцтвам краіны, і міжнароднымі назіральнікам, якія прысутнічалі ў нашай краіне, былі агучаны заключэнні місій СНД і ШАС, незалежных экспертаў — выбарчая кампанія праведзена на высокім арганізацыйным і інфармацыйным узроўні, — расказала Алена Балдоўская. — Кажучы, скажам так, аб унутранай кухні выбараў і адзінага дня галасавання, то было досыць складана, таму што шмат новых норм у заканадаўстве з’явілася. І для Цэнтральнай выбарчай камісіі было важна, як закон будзе рэалізаваны на практыку і адпрацаваны выбарчай камісіяй».

Выбары ў мясцовыя саветы — гэта тэхнічна складаныя выбары, адзначыла сакратар ЦВК. «Таму што задзейнічана вялікая колькасць людзей, неабходна ажыццявіць вялікую колькасць працэдур па вылучэнні і рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, інфармацыйным забеспячэнні выбараў. Праверка дакументаў кандыдатаў у дэпутаты — вялікі і адказны ўчастак работы ў дзейнасці выбарчых камісій. Цяпер у нас яшчэ напластаваўся верхні, чацвёрты ўзровень правядзення выбараў, больш складанай стала працэдура падліку галасоў, — падкрэсліла яна. — Неабходна ўлічваць, што па законе ў выбарах мясцовых саветаў удзельнічалі і грамадзяне Расійскай Федэрацыі. Але, у прынцыпе, мы адпрацавалі гэтую кампанію дастаткова гладка, без здарэнняў і казусных сітуацый».

«Усё было абсалютна зразумела. На самым пачатковым этапе кампаніі заўсёды складаецца каляндарны план у першую чаргу для ніжэйстаячых камісій, каб у іх была настольная кніга, якія дзеянні, у якой паслядоўнасці і ў якія тэрміны неабходна ўчыняць», — дапоўніла Алена Балдоўская.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.